Делегация Столбцовского района приняла участие в областном мероприятии, посвящённом 100-летию ВЛКСМ

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Дэлегацыя раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Жаннай Лысай прыняла ўдзел у абласным мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ВЛКСМ.
У складзе дэлегацыі былі ветэраны камсамольскага руху Валерый Рыжых, Іван Багатка, Ніна Дубовік, Герой Сацыялістычнай Працы Зінаіда Ярашэвіч, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч і старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, кіраўніцтва ЦК і абласнога камітэта БРСМ. Прайшло ўзнагароджанне тых, хто бярэ актыўны ўдзел у жыцці краіны, служыць прыкладам для сучаснай моладзі. Сярод узнагароджаных — Валерый Рыжых (Ганаровая грамата Мінаблвыканкама), Іван Багатка (Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь), Зінаіда Ярашэвіч (Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь).
Падчас свята, якое праходзіла на галоўнай плошчы города Любань, ад ветэранаў камсамольскага руху і актывістаў арганізацый-пераемнікаў ВЛКСМ была закладзена капсула часу з пасланнем моладзі будучага, а таксама ўскладзены кветкі да мемарыялу загінуўшым савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам.



2 комментария по теме “Делегация Столбцовского района приняла участие в областном мероприятии, посвящённом 100-летию ВЛКСМ

  1. Падчас свята, якое праходзіла на галоўнай плошчы горада….
    Ав каком городе проходила эта сбирка?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *