Прошло заседание призывной комиссии. 15 ноября первая отправка в армию

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

У першых чыслах лістапада ў райваенкамаце асабліва шматлюдна. Праходзіць пасяджэнне прызыўной камісіі, падчас якой прызыўнікам уручаюцца павесткі для адпраўкі ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.
Ідзе асенні прызыў, і ўжо 15-га лістапада пройдуць першыя адпраўкі прызыўнікоў у войска. Іх адабрана каля 70 чалавек. Папярэдне быў праведзены медыцынскі агляд кожнага і, згодна са станам здароўя і пажаданнямі, прапанавана служба ў тых ці іншых войсках: сілах спецыяльных аперацый, войсках Міністэрства ўнутраных спраў, спецназе, на граніцы і т. п. Месца службы – у межах Беларусі, у воінскіх часцях у Мар’інай Горцы, Мінску, Віцебску, Пінску, Барысаве… Большасць навабранцаў, як заўважае начальнік групы прызыву райваенкамата Аляксей Луцэвіч, маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Той, хто закончыў ВНУ, у армію адпраўляецца на год, астатнія прызыўнікі – на паўтара.
…На камісію па чарзе запрашаюцца ў індывідуальным парадку прызыўнікі. Перш чым уручыць павестку, выслухваюць кожнага, задаюць пытанні. Членаў камісіі цікавіць настрой маладога чалавека, яго адносіны да прызыву.
– Пытанняў ад прызыўнікоў не паступіла, – падводзіць вынік раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў.
Прызыўная камісія пасля прызыву пачынае работу з новымі прызыўнікамі. Яе роля і функцыі вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Згодна з артыкулам 35 для правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве раённымі, раённымі ў гарадах, а таксама гарадскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі ствараюцца прызыўныя камісіі. У састаў камісіі ўваходзяць раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, намеснік начальніка райаддзела міліцыі Руслан Харута, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Часлава Уласік. Узначальвае камісію намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая.
Пажадаем навабранцам, каб тэрміновая ваенная служба не была для іх цяжарам, а дапамагла раскрыць сябе, адкрыць новыя магчымасці, прынесці карысць сваёй сям’і і роднай краіне.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *