Аляксандр Чарняўскі з уменнем і майстэрствам падыходзіць да працы механізатара

Сельская гаспадарка

АЛЯКСАНДР ЧАРНЯЎСКІ працуе механізатарам у ААТ «Дзераўное». Чацвёрты год ён рупіцца ў гаспадарцы, з даручанымі абавязкамі заўсёды спраўляецца своечасова. У распараджэнні Аляксандра Юр’евіча магутны трактар «Беларус-2522». З уменнем і майстэрствам ён выконвае на гэтай тэхніцы розныя работы, але ў асноўным заняты на ворыве і культывацыі глебы. У перыяд жніва садзіцца на камбайн. Сёлета разам з памочнікам Аляксандрам Каранеўскім намалаціў 815,6 тоны збожжа. Гэта лепшы паказчык у таварыстве. Работы ў механізатараў хапае круглы год. І зімой таксама, у гэты перыяд працаўнікі стараюцца, рамантуюць трактары і сельгасмашыны, якія «стаміліся» за сезон, каб вясной своечасова вывесці тэхніку ў поле. Аляксандр Юр’евіч заўсёды з адказнасцю ставіцца да выканання рамонтных работ і даводзіць да ладу трактар, на якім працуе.
Аляксандр Чарняўскі з мясцовых, жыве з сям’ёй у Ніўным. Яго бацькі таксама прысвяцілі сваю працоўную дзейнасць сельскай гаспадарцы: тата працаваў вадзіцелем, а матуля і сёння завіхаецца ў жывёлагадоўлі.

Аляксандр Чарняўскі

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *