Столбчанки в числе лучших студентов БГСХА

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

ДАР’Я КУХАРЧЫК – выпускніца Старасвержанскай СШ, Лізавета Нікалаева – СШ № 3 г. Стоўбцы. У 2017 годзе яны паспяхова паступілі ў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію на факультэт бізнесу і права. Вучацца на дзённым аддзяленні з бясплатнай формай навучання. Іх будучая спецыяльнасць – правазнаўства.
Дзяўчаты вучацца на другім курсе, у адной групе. Яны паспяховыя студэнткі, якія займаюцца навуковай дзейнасцю, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці акадэміі. А яшчэ – выдатніцы вучобы. Сярэдні бал у Дар’і – 9, у Лізаветы – 9,4.

Дар’я Кухарчык

Дар’я была стыпендыятам Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў мінулым навучальным годзе. За час вучобы апублікавала пяць навуковых артыкулаў. Прымала ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях. З’яўляецца прафоргам групы. Дар’я – удзельніца танцавальнай групы Freake Action Dance Crew. Прымае актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах «Алё, мы шукаем таленты», «Акадэмічная вясна», квэст-гульні «Мой факультэт», «Міс акадэмія». Была лаўрэатам і займала прызавыя мецы ў розных танцавальных конкурсах. Яна паспявае яшчэ і асвойваць ваджэнне аўтамабіля. Для студэнтаў ёсць такая магчымасць унутры нашай вышэйшай навучальнай установы.
Лізавета за час вучобы апублікавала пяць навуковых артыкулаў. Прымала ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях. Удзельнічала ў конкурсе «Закон і сумленне» (каманда заняла другое месца). З’яўляючыся спарторгам групы, гэтая грацыёзная дзяўчына сама прымала ўдзел у спаборніцтвах па армрэслінгу і ўзнагароджана дыпломам за трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах. Лізавета таксама ўдзельніца танцавальнай групы Freake Action Dance Crew, а яшчэ – самых розных культурных мерапрыемстваў, інтэлектуальных гульняў, конкурсаў, маладзёжных фестываляў.
Навуковы кіраўнік і намеснік дэкана факультэта А. П. Кузьміч характарызуе гэтых студэнтак як адказных, ініцыятыўных, старанных. Адзначае, што яны маюць шырокі кругагляд.
Лізавета Нікалаева

Мы выказваем удзячнасць настаўнікам школ, якія закончылі Дар’я і Лізавета, за дадзеныя дзяўчатам веды. Гэта стала базай для ўсіх іх поспехаў і дасягненняў у акадэміі. Вельмі б хацелася, каб больш студэнтаў з такой высокай і якаснай школьнай падрыхтоўкай паступалі да нас.
Усяго на дзённым аддзяленні старэйшай і прэстыжнай сельскагаспадарчай вышэйшай навучальный установы УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці ў сучасны момант атрымліваюць навучанне шэсць выпускнікоў школ Стаўбцоўскага раёна: тры – на факультэце бізнесу і права, два – на эканамічным факультэце і адна студэнтка – на факультэце бухгалтарскага ўліку. Усе яны з’яўляюцца паспяховымі студэнтамі.
У акадэміі ёсць і шэраг іншых факультэтаў: механізацыі сельскай гаспадаркі, біятэхналогіі і аквакультуры, землеўпарадкавальны, агранамічны і аграэкалагічны.
Акадэмія – гэта сапраўдны студэнцкі гарадок, у складзе якога 16 сучасных вучэбных карпусоў і 14 студэнцкіх камфартабельных інтэрнатаў з выдатнымі ўмовамі для вучобы і пражывання. Ёсць спартыўны комплекс, цэнтр мастацкай творчасці студэнтаў з дзвюма канцэртнымі заламі, батанічны сад і дэндрарый. Бібліятэка акадэміі налічвае больш за 1 200 000 экзэмпляраў кніг.
Усім студэнтам прадастаўляецца інтэрнат.
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія – адна з нямногіх вышэйшых навучальных устаноў у нашай краіне, дзе ёсць такая ўнікальная матэрыяльна-тэхнічная база для вучобы, творчасці і самарэалізацыі моладзі. Мы запрашаем выпускнікоў школ Стаўбцоўскага раёна паступаць у нашу акадэмію.
Віктар БОСАК,
загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці,
Аляксандр АЛЯКСЕЕНКА,
дацэнт кафедры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *