У Мінску зарэгістравалі прыватны Універсітэт імя Ніла Гілевіча

Адукацыя Важное

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» зарэгістравала прыватны Універсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе выкладанне будзе весціся на беларускай мове.

Ніл Гілевіч

З мэтай знаёмства з навучэнцамі і беларускамоўнай школай у Дзераўнянскую сярэднюю школу завіталі Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу; Алег Трусаў, кіраўнік «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», які выконвае абавязкі рэктара ўніверсітэта; Уладзімір Колас, першы прарэктар; Павел Церашковіч, прарэктар па навучальнай дзейнасці.
Кіраўніцтва ўніверсітэта сустрэлася з настаўнікамі і навучэнцамі 9–11 класаў. Госці расказалі аб тым, як ствараецца навучальная ўстанова, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове, па якіх спецыяльнасцях у перспектыве плануецца навучаць студэнтаў. Арганізатары пастараліся ахапіць мноства кірункаў, сярод якіх «эканоміка, юрыдычнае права, гісторыя, этналогія, журналістыка» і інш. Алег Трусаў адзначыў, што будзе многа спецыяльнасцяў перакладчыкаў замежных моў. Замежныя мовы студэнты будуць вывучаць праз беларускую.
У сваю чаргу навучэнцаў цікавілі пытанні пражывання студэнтаў, аплаты за навучанне, перспектывы працаўладкавання пасля заканчэння ўніверсітэта. На ўсе пытанні будучыя абітурыенты атрымалі змястоўныя адказы.
Марыя АРЖЭЎСКАЯ,
вучаніца Дзераўнянскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *