ОАО «Великий двор» подтвердили звание лучших

Главное Сельская гаспадарка

Адкрытае акцыянернае таварыства «Вялікі Двор» на працягу апошніх дзесяцігоддзяў з’яўляецца флагманам раёна па вытворчасці раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі. І ў сёлетнім, няпростым па ўмовах надвор’я годзе, сумленныя і працавітыя работнікі гэтай гаспадаркі дастойна справіліся з цяжкасцямі і дасягнулі неблагіх паказчыкаў у вытворчасці ўсіх сельскагаспадарчых культур, малака і мяса. Узначальвае таварыства Вольга Луцык – заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Яна ў ліку самых вопытных кіраўнікоў і вядома не толькі ў раёне, а і ў рэспубліцы.

Бухгалтар Ірына Чакмарова, галоўны эканаміст Ала Полацкая, інспектар па кадрах Вольга Пабожная і бухгалтар Клаўдзія Мядзведзь — на першым плане, галоўны бухгалтар Алена Саўчыц і старшыня прафкама Вікторыя Райская

З ГОДУ Ў ГОД хлебаробы таварыства атрымліваюць самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых культур. Не стаў выключэннем і сёлетні. Удалося намалаціць 3868 тон збожжа пры ўраджайнасці 37,6 цэнтнера з гектара. Камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Тарабэша і Міхаіла Лагаева, намалаціў тысячу тон.
Галоўны інжынер Максім Стульба і інжынер па ахове працы Міхаіл Вайцяховіч

На круг атрымана па 143 цэнтнеры зерня кукурузы, сабрана з кожнага гектара па 363 цэнтнеры зялёнай масы. Намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзій Бязушка адзначае, што работнікі працавалі на вынік і забяспечылі грамадскаму статку сытную зімоўку. Усе травяныя кармы, сянаж і сілас, першакласныя, з высокім утрыманнем пратэіну. Намалочана 497 тон такой тэхнічнай прыбытковай культуры, як рапс, пры ўраджайнасці 33 цэнтнеры з гектара. Удаліся цукровыя буракі, накапана на круг звыш 520 цэнтнераў салодкіх каранёў.
Энергетык Павел Невясценка, галоўны энергетык Аляксей Цішчанка, механізатары Аляксандр Кызынгашаў і Аляксандр Тарабэш — на першым плане, электраманцёр Максім Капуза, механізатары Павел Белюсь, Сяргей Сенька і Уладзімір Рулёў

Поспех абумовілі людзі. Сярод самых адказных працаўнікоў галіны – вопытныя механізатары Фінат Саітгарэеў, Сяргей Сенька, Генадзій Райскі, Васілій Лучык, Мікалай Тарабэш, Уладзімір Пячонаў, Анатолій Стэфаноўскі, Уладзімір Рулёў, Яўгеній Белюсь, вадзіцелі Ігар Магільніцкі, Аляксандр Еўтух – прызёр абласнога спаборніцтва на адвозцы збожжа ад камбайнаў, Сяргей Заранка, Дзмітрый Каробка, Аляксандр Патапаў, Віктар Жыжка.
Механізатары Фінат Саітгарэеў і Мікалай Тарабэш

Відавочны плён старання ў малочнай жывёлагадоўлі. Функцыянуюць два вытворчыя падраздзяленні: МТК «Вялікі Двор» (брыгадзір Андрэй Мяшок) і МТФ «Асіпаўшчына» (брыгадзір Людміла Сасюк). Жывёлаводы працуюць стабільна і займаюць другое месца ў раёне па надоях малака ад каровы. Пераважная большасць сыравіны, якаяпастаўляецца з фермаў таварыства, залічваецца перапрацоўшчыкамі гатункам «экстра».
Аляксандра Каробка, Юлія Марзалюк, Людміла Сасюк (брыгадзір), і Вольга Дабрыян — на першым плане, Святлана Гарбацэвіч і Аляксей Марзалюк

Галоўны заатэхнік Міхаіл Мікуліч расказвае, што генетычны патэнцыял малочнага статка закладзены даволі высокі. Укаранёна праграма ідэнтыфікацыі жывёлы, займаецца гэтай справай заатэхнік Алена Васільева. Сярод спецыялістаў вылучаюцца стараннасцю в. а. галоўнага ветурача Зоя Кабызава, заатэхнік Любоў Кірыкеш, ветфельчары Уладзімір Хмель і Віктар Мулярчык, памочнік брыгадзіра Лілія Раманейка.Вышэйшыя паказчыкі па надоях малака маюць аператары машыннага даення Наталля Хмель, Таццяна і Ігар Ціменкі, Наталля Васечка, Вольга Дабрыян. Комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы ў Вялікім Двары (в. а. брыгадзіра Наталля Харлап) займае сярод аднатыпных падраздзяленняў рэспублікі даволі высокі рэйтынг. Штогод тут вырошчваецца каля тысячы тон ялавічны ў жывой вазе. Сярэднясутачныя прыбаўленні бычкоў на адкорме дасягаюць 950 грамаў, на дарошчванні – 800 грамаў.
Загадчыца склада запчастак Наталля Аўчарэнка, дыспетчар Святлана Тарабэш (на першым плане), загадчыца цэнтральнага склада Людміла Стрыж

Лепшых паказчыкаў дабіваюцца жывёлаводы Валерый Жылка, Наталі Маісеева, Галіна Сілка, Ірына Смецюх, Наталля Жылка. Добрасумленна шчыруюць на фермах механізатары Васілій Сягай, Міхаіл Жыжка, Іван Пражэнік, Віктар Штумф, Аляксандр Тарабэш.
Франц Жылка, Настасся Санько, Наталля Харлап (в. а. брыгадзіра), Юлія Касякова, Надзея Чарапанава — на першым плане, Ірына Смецюх, Валерый Жылка, Галіна Сілка, Наталля Жылка

У таварыстве самыя высокія ў раёне і эканамічныя паказчыкі. Рэнтабельнасць прадукцыі ў цэлым па таварыстве 19,5 працэнта, малака – 57,7 працэнта. Сярэднямесячная заработная плата склала сёлета 1104 рублі.
Дар’я Ганатуліна, Сяргей Чулкоў, Наталля Хмель, Наталля Дударава, Аляксандр Санько, Андрэй і Зінаіда Вабішчэвічы

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *