Столбцы посетила начальник главного идеологического управления Администрации Президента Республики Беларусь

Афіцыйна Главное

28 лістапада у Стаўбцоўскім райвыканкаме прыём грамадзян правяла Вольга Аляксандраўна Шпілеўская, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Да Вольгі Аляксандраўны звярнуліся не толькі жыхары Стаўбцоўскага раёна, але такую магчымасць выкарысталі і жыхары аг. Лясны Мінскага раёна Сяргей Барткевіч, Андрэй Дзмітрыеў з в. Волкавічы Дзяржынскага раёна. Сяргей Барткевіч прыехаў на прыём з прапановамі ў сферы ідэалогіі, а менавіта аб развіцці ў грамадстве талентаў, а Андрэй Дзмітрыеў — з падтрымкай развіцця малых гарадоў і правядзення форумаў рэгіянальнага развіцця як на абласным, так і на раённым узроўні.
Жыхароў Стаўбцоўшчыны хвалявалі пытанні водазабеспячэння, зямельныя пытанні.
Усе пытанні і прапановы ўзяты на кантроль і будуць дадаткова вывучаны.


Фота Васіля ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *