Семь ДТП — по вине пешеходов

Ахова правапарадку Важное

Грубае парушэнне правіл дарожнага руху, няўважлівасць і спешка, адсутнасць навыкаў бяспечных паводзін на дарозе – гэта ўсё пра пешаходаў, па віне якіх адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. ДТЗ з удзелам пешаходаў фіксуюцца ў цёмны час сутак, на неасветленых або малаасветленых участках дарог паблізу населеных пунктаў. У даны момант ускладняе абстаноўку на дарогах і вуліцах змяншэнне светлавога дня, неспрыяльныя пагодныя ўмовы.

З пачатку года на Стаўбцоўшчыне здарылася 13 ДТЗ з удзелам найменш абароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху – пешаходаў і веласіпедыстаў. Свежы факт – 22 лістапада ў 02.10 на аўтадарозе Стары Свержань – Ператокі – Слабада – Беражнае пры з’ездзе на аўтамагістраль трапіў пад колы аўтамабіля «Шкода» пад кіраваннем грамадзянкі РФ 34-гадовы мясцовы жыхар. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Пешаход не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
У сямі ДТЗ з 13-ці вінаваты самі пешаходы. Пяць з шасці загінуўшых не былі абазначаны святлоадбівальнымі элементамі, і гэта сведчыць пра тое, што трагедый можна было б пазбегнуць…
Устаноўлена, што вадзіцель заўважыць неабазначанага пешахода за 15-40 метраў, а абазначанага – за 140-150 метраў пры бліжнім святле фараў, пры дальнім святле фараў – за 300-400 метраў. Адпаведна, ён зможа знізіць хуткасць руху, ажыццявіць неабходны манеўр і папярэдзіць наезд. Калі ўявіць, што пры хуткасці 90 км/г аўтамашына пераадольвае адлегласць 25 м, то, зразумела, папярэдзіць наезд на неабазначанага пешахода практычна немагчыма. Пешаход атрымлівае сур’ёзную траўму нават пры невялікім кантакце з транспартным сродкам, які рухаецца.
Веласіпедысты і возчыкі гужавых павозак згодна з п.149 Правілаў дарожнага руху ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці павінны быць абазначаны. На веласіпедзе спераду павінна быць уключана фара або ліхтар з белым святлом, ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвоны колер. Рэкамендуецца падчас руху карыстацца камізэлькай павышанай бачнасці. Рухацца на веласіпедзе трэба па тратуары, а пры яго адсутнасці – не далей за метр ад краю праезджай часткі.
Набыць святлоадбівальныя элементы (флікеры, павязкі, бранзалеты, палоскі і т. п.) можна ў магазінах раёна. Рух у цёмны час сутак па аўтадарозе або вуліцы без святлоадбівальнага элемента можа абярнуцца для пешахода ці веласіпедыста штрафам у памеры ад 24,5 да 73,5 рубля. Калі пешаход знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, яму пагражае штраф да 122,5 рубля. ДТЗ па віне пешахода цягне накладанне штрафу ад 122,5 рубля да 490 рублёў.
Не будзьце абыякавымі на дарозе! Калі вы бачыце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення або на дарозе знаходзіцца нецвярозы ці неабазначаны святлоадбівальнымі элементамі пешаход, тэрмінова паведаміце ў дзяжурную часць райаддзела міліцыі па тэл. 8-029-776-73-44 (мтс), 5-01-67 або 102.
Дзмітрый ВОРАНАЎ,
начальнік аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *