КАЦЯРЫНА ЮРЫС працуе тэхнікам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы на МТФ «Апечкі» СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Старанна выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі. Стаж работы добрасумленнага і шчырага спецыяліста складае сямнаццаць гадоў. Сёлета на раённым конкурсе тэхнікаў-асемянатараў Кацярына Уладзіміраўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў намінацыі «За вернасць выбранай прафесіі».