Актыўны статус маладых

Выбары-2014 Нумары

image_pdfimage_print

6854Заўтра ў нашай краіне пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Моладзь Стаўбцоўшчыны прыме ў іх самы актыўны ўдзел. Такую ж пазіцыю яна займала і падчас падрыхтоўчай кампаніі.

16 аўтарытэтных членаў раённай арганізацыі БРСМ працуюць у саставе выбарчых камісій. Для некаторых з іх, як, напрыклад, для механіка птушкафабрыкі «Колас» Міхаіла Калея, бухгалтара-рэвізора райспажыўтаварыства Ірыны Доўнар, вадзіцеля ААТ «Аталезь-агра» Сяргея Лапко, гэтая грамадская работа ўжо не на першых выбарах. І сярод назіральнікаў на дзевяці выбарчых участках – члены БРСМ, а галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ірына Высоцкая вылучана ў склад назіральнікаў акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 44.

На гэтых выбарах імёны трох членаў БРСМ унесены ў бюлетэні для галасавання. Яны ўпершыню – кандыдаты ў дэпутаты сельскага Савета. Інжынер па тэхніцы бяспекі ААТ «Вішнявецкі-агра» Юлія Ермаковіч балатуецца ў Вішнявецкі сельскі Савет, ляснічы Кульскога лясніцтва Сцяпан Явід –у Літвенскі, участковы інспектар райаддзела міліцыі Яўген Сянько – у Налібацкі.    

Для тых, хто заўтра ўпершыню прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, падрыхтаваны памятныя сувеніры. Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Настасся Віслаўская, сярод самых маладых выбаршчыкаў налічваецца каля 300 маладых людзей, разам з бюлетэнем ім будуць уручаць ручку і каляндарык, на апошнім падкрэслена іх стратэгічная роля ў жыцці раёна і краіны: «Выбар у руках моладзі –  будучае Стаўбцоўшчыны».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *