Приём граждан провела председатель Минской областной нотариальной палаты

Афіцыйна Важное

У стаўбцоўскай натарыяльнай канторы адбыўся прыём грамадзян. Атрымаць бясплатную кансультацыю натарыуса ў гэты дзень жыхароў раёна запрасіла абвестка ў раённай газеце. Прыём правяла старшыня Мінскай абласной натарыяльнай палаты Алена Грынкевіч.
– Гэты прыём у нас планавы і ў рамках мерапрыемстваў, якія прысвечаны Году малой радзімы, – расказвае Алена Вячаславаўна. – Сама я родам са Стоўбцаў, у свой час працавала ў натарыяльнай канторы Стаўбцоўскага раёна. Паколькі ўзначальваю натарыят Мінскай вобласці, мне вельмі захацелася прыехаць на сваю малую радзіму і правесці асабісты прыём грамадзян.
Жыхары раёна скарысталі такую магчымасць, і ўсе жадаючыя атрымалі кампетэнтную юрыдычную кансультацыю, а таксама парады наконт таго, як можна паступіць і што трэба рабіць у тых жыццёвых сітуацыях, якія ім патрэбна вырашыць. Актуальнымі з’яўляліся пытанні па афармленні спадчынных правоў.
Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *