Падзеі і здарэнні ў Стоўбцах за тыдзень

Ахова правапарадку Главное

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шлюб і зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ева Падабед, Багдан Шынкевіч, Ягор Янкоўскі, Арына Буцько, Мар’ян Сергеевіч і Багдан Макась.

Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне хлява ў Вечатарове. Па даным факце вядзецца праверка, матэрыялы перададзены ў райаддзел міліцыі. У двары дома па вуліцы Сонечнай у Стоўбцах адбылося загаранне аўтамабіля «Форд-мандэа», 1998 года выпуску. Агнём пашкоджаны маторны адсек. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Міліцыяй зарэгістравана 89 паведамленняў аб правапарушэннях, у ходзе чаго ўзбуджана 10 крымінальных спраў, у дзевяці з іх устаноўлены падазроныя. У Запольцах нецвярозы грамадзянін вынес маёмасць з хлява вяскоўца. Грашовыя сродкі ў суме 100 рублёў зніклі з кватэры па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах. 30 лістапада, каля чатырох гадзін  раніцы, на 279-м км аўтадарогі М1 вадзіцель фуры заснуў за рулём (згодна з папярэдняй інфармацыяй), у выніку чаго сутыкнуўся з іншай фурай, што стаяла на абочыне, і ўчыніў наезд на яшчэ адзін аўтамабіль. Чалавек, які знаходзіўся ля яго, загінуў на месцы здарэння.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да жыхара Мінска, які на рацэ Сула, паблізу Тулёнкі, займаўся незаконнай здабычай рыбы з прымяненнем сеткі-экрана. Браканьеру пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Суд прыгаварыў да 120 гадзін грамадскіх работ 16-гадовага стаўбчаніна, які нанёс цялесныя пашкоджанні іншаму непаўналетняму. Арыштаваны на месяц новасвяржанін, раней не аднойчы судзімы, які ўхіляўся ад пакарання ў выглядзе штрафу, прызначанага судом. На дзве базавыя велічыні аштрафаваны 21-гадовы стаўбчанін, які аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

«Хуткая» выязджала 299 разоў, у тым ліку тры сігналы паступілі наконт асоб з алкагольным ап’яненнем.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *