Юрый Мазур і Дзмітрый Школьнік шчыруюць у ААТ «Вялікі Двор»

Сельская гаспадарка

Механізатар Юрый Мазур (справа) і слесар Дзмітрый Школьнік шчыруюць у ААТ «Вялікі Двор». Гэтымі днямі яны разам рамантуюць тэхніку. Юрый Сяргеевіч звычайна рупіцца на правядзенні хімапрацоўкі раслін, у зімовы час заняты на транспартных работах.

Справіліся з дзяржзаказам

Буракасеючымі сельгаставарыствамі выкананы дзяржаўны заказ па продажы цукровых буракоў дзяржаве. Гэтымі днямі рэалізацыя прадукцыі працягваецца, усяго адгружана на Гарадзейскі цукровы камбінат каля 104 тысяч тон салодкіх каранёў у заліковай вазе. Самая высокая ўраджайнасць гэтай культуры атрымана ў ААТ «Вялікі Двор» (592 цэнтнеры цукровых буракоў з гектара). Другі паказчык – у ААТ «Рубяжэвічы», трэці – у ААТ «Жацерава» – адпаведна 467 і 433 цэнтнеры. Самая высокая цукрыстаць каранёў у ААТ «Вішнявецкі-агра», «Агранёманскі» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – звыш 17 працэнтаў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *