Рэспубліканскі дзіцячы турнір па міні-футболе памяці А. В. Грэкава.

Главное Спорт

7 снежня ў Стаўбцоўскім ФАКу адбыўся Рэспубліканскі дзіцячы турнір па мініфутболе памяці А. В. Грэкава.

Каб паўдзельнічаць у турніры, футбольныя каманды ўжо шосты год прыязджаюць з розных абласцей краіны ў Стоўбцы. На гэты раз наш горад наведалі юныя спартсмены з Баранавічаў, Нясвіжа і Дзяржынска. Чатыры каманды было і ад Стаўбцоўскай ДЮСШ. Удзельнікамі сталі хлопчыкі 2007 года нараджэння. Было праведзена шэсць матчаў, па выніках якіх першае месца атрымала каманда ДЮСШ-5 г. Баранавічы, другое – Стаўбцоўскай ДЮСШ і трэцяе – Нясвіжскай ДЮСШ.

Галіна Грэкава і юныя футбалісты

Кожны год пераможцам уручаюць кубкі – маленькія дублікаты вялікага кубка, які захоўваецца ў сям’і Г. І. Грэкавай. Усіх удзельнікаў узнагароджваюць медалямі адпаведнай ступені. Акрамя таго, футбалісты кожнай каманды выбіраюць лепшага іграка, які таксама атрымлівае ўзнагароду. На гэты раз лепшымі былі прызнаны: Раман Велікевіч (Баранавічы), Ян Язвінскі (Стоўбцы), Аляксандр Чарнабай (Нясвіж), Іван Навоша (Дзяржынск).

Кожны год у турніры ўдзельнічаюць розныя ігракі. Стаўбцоўская ДЮСШ стараецца разнастаіць спартыўнае жыццё сваіх наведвальнікаў, таму праводзіць шматлікія турніры, прыкладам чаго з’яўляецца і гэты.

 Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *