У Гродна прайшоў VІ Форум маладых журналістаў

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

29-30 лістапада ў Гродне праходзіў  VІ Форум маладых журналістаў. Тэма – «Агульны погляд у будучыню. Інтэрнэт-журналістыка сёння і заўтра». Удзельнікамі форуму сталі больш за 120 маладых журналістаў рэспубліканскіх, абласных і раённых рэдакцый газет, радыё і тэлебачання.

Першы намеснік Міністра інфармаціі Рэспублікі Беларусь Павел Легкі (у цэнтры), побач рэдактар радыё Стоўбцы Ксенія Рубін і намеснік старшыні ОО “Беларускі саюз журналістаў” Сяргей Сверкуноў. Начальнік адзела па рабоце са СМІ Мінаблвыканкама Святлана Кісель апошняя справа

У першы дзень адбылася сустрэча маладых карэспандэнтаў з Мечыславам Гоем, старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, які паведаміў пра развіцце Гродзеншчыны. Гэта дапамагло прысутным лепш зразумець, чым жыве і займаецца культурная сталіца Беларусі. Пасля ладзілася экскурсія ў маладзёжны цэнтр «Гродна», дзе журналісты даведаліся, як бавіць час гарадская моладзь, пазнаёміліся з гісторыяй Старога і Новага замкаў, славутасцямі Гродна. Таксама была арганізавана паездка ў спартыўны комплекс «Пышкі» на крыты лядовы каток і футбольны манеж, які лічыцца самым вялікім у Беларусі. Маладыя журналісты маглі самі паспрабаць забіць мяч у вароты саперніка. Вечарам удзельнікаў форуму чакала аўтобусная экскурсія па Гродне.

Дэлегацыя Мінскай вобласці

На другі дзень маладыя журналісты сустрэліся з першым намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Паўлам Лёгкім. Ён адзначыў: «Вельмі важна, каб інтэрнэт-журналістыка развівалася раўнамерна ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Стварэнне паўнавартасных канвергентных пляцовак на базе СМІ – гэта патрабаванне сённяшняга дня. Каб дасягнуць поспеху ў гэтым напрамку, патрэбны сапраўды адукаваныя, якасна падрыхтаваныя кадры. Важна, каб не толькі маладыя журналісты, але і тыя, якія даўно працуюць у галіне, пастаянна развіваліся, атрымлівалі новыя веды». Падчас сустрэчы прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі «Дэбют».

Удзельнікі медыяфоруму

Пасля маладых журналістаў чакалі майстар-класы ад вядомага беларускага блогера, кіраўніка агенцтва «PRview» Дзяніса Блішча,  заснавальніка і дырэктара кампаніі Web&Market Сяргея Кузьменкі, дырэктара па маркетынгу групы кампаній MediaCube (партнер YouTube ў Беларусі) Яўгена Салановіча. Прадстаўнікоў СМІ вельмі зацікавілі майстар-класы. Можна было адразу задаць пытанні прафесіяналу і атрымаць разгорнуты адказ. Упэўнена, што кожны ўдзельнік атрымаў  ад двухдзённага форуму не толькі карысныя веды, але і прыемныя ўражанні.

Ксенія РУБІН

Сюжэты на ТВ:

ОНТ: https://www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=Dei-OVDuC2A

Беларусь 4: http://www.tvgrodno.by/news/novosti_grodno_29_11_2018_forum_molodykh_zhurnalistov.html

Беларусь 1: https://www.youtube.com/watch?time_continue=12&v=yhqwk47XhMY

 

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *