Купляйце стаўбцоўскае!

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

6541ВІТАМІННЫЯ НАВІНКІ

Філіял «Стоўбцы» УП «Мінскі мясакамбінат»  чарговы раз распрацаваў навінкі, якія аблегчаць гаспадыням нашага раёна прыгатаванне смачнага і дыетычнага сняданку, абеду або вячэры. Іх гатовы прапанаваць пакупнікам ва ўсіх фірменных магазінах камбіната.

Сярод таго, што варта купіць і паспрабаваць, – фарш мясны «Для пячоначных блінчыкаў» і «Катлеты пячоначныя», у састаў якіх уваходзіць пячонка ялавічыны, а таксама свініна, цыбуля і соль ёдаваная. Пячонка з’яўляецца крыніцай добра засваяльнага жалеза, мікраэлеменаў, бялкоў і вітамінаў групы В, А, Д, Е, К. Спецыялісты нагадваюць, што ўжыванне кавалачка пячонкі вагою  100 грамаў пакрывае больш чым тыднёвую патрэбу чалавека ў вітаміне А. У сувязі з гэтым вытворцы рэкамендуюць свае новыя віды прадукцыі з пячонкай як дыетычныя прадукты.

Не менш карыснымі з’яўляюцца «Цефцелі дамашнія», прыгатаваныя са свініны, ялавічыны, рысавых круп і цыбулі. А добрым дапаўненнем да гарачых страў на стале будзе гатовы прадукт – рулет слаёны «Дамашні», у састаў якога ўваходзяць свіныя вушкі і мяса рулек.  

 

ТОРТ СА СВЯТОЧНАЙ СКІДКАЙ

Кандытарскі цэх райспажыўтаварыства зрабіў такі святочны падарунак сваім пакупнікам – на працягу ўсяго сакавіка ў кафэ «Забава» можна набыць з гандлёвай скідкай торт «Маладзёжны». Гэты дэсерт вырабляецца па адметнай тэхналогіі, дзе выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрыдыенты. Ён у ліку тортаў, якія най карыстаюцца большай папулярнасцю.

А наогул да сакавіцкага свята жанчын кандытарскі цэх вырабіў і рэалізаваў 550 тортаў, акрамя іншай кандытарскай прадукцыі. Цэх працаваў у гэты перыяд і ў начныя змены. За адзін святочны тыдзень выручка ад рэалізацыі кандытарскай прадукцыі склала каля 80 мільёнаў рублёў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *