Магазін «Світанак» пераехаў у новае памяшканне

Важное Эканомiка

Перад Новым годам фірменны магазін «Світанак«, які мясціўся на плошчах Дома быту, пераехаў у былы адміністрацыйны будынак раённага камбіната бытавога абслугоўвання, побач з гандлёвым цэнтрам «Шкатулка«.

Тут праведзены належны рамонт, для таго каб размясціць сучасную гандлёвую залу, у якой разам з прадукцыяй трыкатажнай фабрыкі «Світанак» прадстаўлены ў шырокім асартыменце і вырабы ўласнага пашыву. Гэта двухслойныя коўдры і пледы з якаснага матэрыялу айчынных фабрык, падушкі, камплекты пасцельнай бялізны, сезонныя курткі і іншае верхняе адзенне, запатрабаванае паляўнічымі і рыбаловамі, уцепленае рабочае адзенне розных фасонаў.

Валянціна Краскоўская

Адкрыццё фірменнага магазіна на новых вытворчых плошчах – гэта падарунак пакупнікам напярэдадні Новага года і Ражджаства Хрыстовага. Тавары на прылаўках нагадаюць ім аб прыбліжэнні святочных дзён. Прадстаўлены ручнікі, сурвэткі, абрусы з навагодняй атрыбутыкай. Наведвальнікаў чакаюць святочныя скідкі. У хуткім часе асартымент тавару пашырыцца. Плануецца дзелавое супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі, якія выпускаюць гаспадарчыя тавары, мыючыя сродкі, а таксама парфумерыю.

Перадсвяточны гандаль шырока арганізаваны і ў 13 комплексна-прыёмных пунктах раёна, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву згодна з зацверджаным пералікам. Тут прадстаўлена тая ж фірменная прадукцыя. Патрэбны тавар прывязуць і па заказе вяскоўцаў. Шырока практыкуецца выязны гандаль на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна, а таксама на кірмашы за межы Стоўбцаў.

Новы дырэктар раённага камбіната бытавога абслугоўвання Іван Будзейка расказвае аб перспектывах развіцця прадпрыемства сэрвісу:

– У бягучым годзе адрамантаваны фасад Дома быту. На чарзе – рамонт у памяшканні цырульні і манікюрнай залы, майстэрнях па рамонце абутку і па чыстцы падушак. Будзе прадоўжана дзейнасць па аптымізацыі ведамасных вытворчых аб’ектаў. Выстаўлены на аўкцыён будынак комплексна-прыёмнага пункта ў Заямным. Яго можна выкупіць як пад жыллё, так і для вытворчых патрэб. Ён размешчаны ў выгадным геаграфічным становішчы – на выездзе на аўтамагістраль М1. Падрыхтаваны да выстаўлення на аўкцыён будынак абутковай майстэрні. Камбінат будзе рабіць стаўку на тыя напрамкі дзейнасці, якія з’яўляюцца прыбытковымі. Працягнецца дзелавое супрацоўніцтва з лепшымі айчыннымі фабрыкамі, дзе мы закупім сыравіну для развіцця швейнай справы, а таксама запатрабаваную якасную прадукцыю для рэалізацыі ў фірменным магазіне і на комплексна-прыёмных пунктах.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *