Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

6547У пажарнай часці згадалі 20 выездаў з пачатку сакавіка на загаранне сухой травы, у некалькі выпадках гэта закончылася пажарам і знішчэннем гаспадарчых пабудоў. Вінаватыя ў выпальванні сухой травы аштрафаваны на 3900000 рублёў кожны. У мінулыя выхадныя пад напорам моцнага ветру зафіксаваны асобныя выпадкі абрыву ліній электраперадач, на жыццядзейнасць населеных пунктаў яны не паўплывалі і былі хутка ліквідаваны.

Міліцыяй зарэгістравана 140 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 10 крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазраваемыя. Ноччу з 14-ці аўтамабіляў, прыпаркаваных на вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах, зніклі рэгістрацыйныя знакі. Сярод белага дня ад дома па вуліцы Шаўчэнкі ўгнаны аўтамабіль «ВАЗ-2103». У кафэ-бары «Стары двор» зламыснік выкраў куртку аднаго з наведвальнікаў, у якой знаходзіліся грошы. У новасвяржаніна злодзей вынес са склепа 50 кг бульбы і банкі з дамашнімі кансервамі.     

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена ў паляўнічых угоддзях паблізу Вішняўца туша лася вагою каля паўтоны з агнястрэльным раненнем у грудную клетку. На месца выклікана следча-аператыўная група райаддзела міліцыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Страты, нанесеныя навакольнаму асяроддзю, склалі 12 350 000 рублёў.

Суд асудзіў 69-гадовую стаўбчанку да 1,5 года абмежавання волі – за спробу пашкодзіць маёмасць, учыніўшы яе падпал. Чацвярым жыхарам раёна вынесены пакаранні за злоснае ўхіленне ад выплаты аліментаў на ўтрыманне  непаўналетніх дзяцей: гэта – 100 гадзін грамадскіх работ, адзін і паўтара года абмежавання волі, адзін год тры месяцы выпраўленчых работ з утрыманнем з заробку 10%. За продаж непаўналетняму пачкі цыгарэт аштрафавана на 2600000 рублёў дырэктар прыватнага магазіна. 42-гадовы жыхар Несцеравічаў, які паўторна на працягу года захоўваў у сваёй гаспадарчай пабудове самагонны апарат, аштрафаваны на 1300000 рублёў. Апарат канфіскаваны.

   ДАІ выявіла 169 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – шэсць нецвярозых і восем бяспраўных вадзіцеляў, 22 недысцыплінаваныя пешаходы. Здарылася 10 дарожных аварый. На шчасце, ніхто не пацярпеў. 15 сакавіка каля чатырох раніцы ў міліцыю паступіў трывожны сігнал: на абочыне аўтадарогі Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын, паблізу Слабады,  перакулены аўтамабіль «Нісан», а побач з ім ляжыць мужчына ў непрытомнасці. Высветлілася, што пацярпелы – шчасліўчык, бо фактычна не атрымаў ніводнай драпіны. У крыві яго, праўда, аказалася 1,7 праміле алкаголю… 28-га сакавіка ў раёне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыку ДТЗ у нецвярозым стане. 

  «Хуткая» выязджала да хворых 218 разоў, у прыватнасці дзевяць зваротаў звязаны з ужываннем алкаголю.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *