Раённы ваенны камісарыят правёў інструктыўныя заняткі

Афіцыйна Важное

Раённы ваенны камісарыят правёў інструктыўныя заняткі са спецыялістамі кадравай службы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Іх тэмавядзенне на прадпрыемствах і ў арганізацыях воінскага ўліку.

– Гэта штогадовыя заняткі, якія даюць магчымасць адказаць на пытанні работнікаў аддзела кадраў, наладзіць узаемадзеянне паміж арганізацыямі і ваенкаматам, – патлумачыў намеснік раённага ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы Аляксандр Кахновіч.

Воінскі ўлік уваходзіць у дзяржаўную сістэму ўліку і аналізу прызыўных і ваеннаабавязаных рэсурсаў, таму з’яўляецца не толькі задачай ваенкамата.  Згодна з нарматыўна-прававымі актамі, воінскі ўлік вядзецца таксама на прадпрыемствах і ў арганізацыях, сельвыканкамах. Абавязкі адказных за гэту работу прапісаны ў пастанове Савета Міністраў. Пры прыёме на работу неабходна праверыць у ваеннаабавязанага наяўнасць воінскага ўліку, удакладніць іншыя звесткі і перадаць іх у ваенкамат па месцы яго пастаноўкі на воінскі ўлік.

У ліпені бягучага года ўнесены змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», і іх таксама нельга не ўлічваць. Асаблівая ўвага пры вядзенні воінскага ўліку павінна быць звернута на маладых работнікаў, у якіх на руках пасведчанне прызыўніка і якія павінны будуць ісці на тэрміновую ваенную службу.

Як падкрэсліў Аляксандр Кахновіч, у вядзенні службовага справаводства па пытаннях арганізацыі воінскага ўліку запатрабаваны не толькі кампетэнтнасць, а і належная сістэмнасць, акуратнасць. На прадпрыемствах і ў арганізацыях павінны быць у парадку картатэка,   план работы па вядзенні воінскага ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных.

Аляксандр Кахновіч адказаў на пытанні з залы. Нагадаў і пра тое, што, згодна з артыкулам 25.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, прадугледжана адказнасць за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку грамадзян. У 2018 годзе адміністрацыйную адказнасць панеслі 32 чалавекі, у тым ліку ваеннаабавязаныя за страту воінскага білета. У адносінах да парушальнікаў прадугледжаны штраф ад дзвюх да трох базавых велічынь.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *