Нарадзіліся ў навагоднюю ноч

Людзі і лёсы Нумары

У сельскагаспадарчых таварыствах раёна працуе нямала людзей, якія нарадзіліся ў навагоднюю ноч, 1 студзеня. Пад бой гадзінніка кожнага з іх адначасова віншуюць і з асабістым святам. Мы ж выбралі тых, хто будзе адзначаць свой юбілейны дзень нараджэння.

Найбольш адметная «круглая» дата ў бухгалтара ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Іны Супрун. Іна Навумаўна працуе ў гаспадарцы звыш трыццаці гадоў. Самы дарагі падарунак напярэдадні свайго юбілею яна ўжо атрымала — у снежні ў яе нарадзіўся ўнучак Максімка.

Шасцідзесяцігадовыя юбіляры Іван Свірскі з ААТ «Дзераўное» і Міхаіл Агароднік з ААТ «Жацерава» шмат часу рупяцца ў жывёлагадоўлі начнымі дзяжурнымі. Усе святы яны звычайна адзначаюць дома, у асяроддзі родных людзей.

Дваццаць восем гадоў працы загадчыцай склада нафтапрадуктаў у Ганны Вайніла з ААТ «Агранёманскі». Ганна Аляксандраўна праз тры дні дасягне пенсіённага ўзросту. Навагоднія стравы на стале для імянінніцы заўжды з сюрпрызам. Іх выбірае з часопісаў яе муж, а гатуюць разам.

Вадзіцель ААТ «Радзіма Дзяржынскага» Аляксандр Міхайлоўскі сёлета паедзе да дачкі з зяцем у Дзяржынск сустракаць Новы год і святкаваць свой дзень нараджэння з дзвюма пяцёркамі. Не забудуць павіншаваць бацьку, як і мінулыя гады, і яшчэ трое дзяцей Аляксандра Аляксандравіча.

Святлана Дзявойна самая маладая з юбіляраў. Больш за дваццаць гадоў жанчына завіхаецца аператарам машыннага даення ў ААТ «Вішнявецкі-агра». І так атрымліваецца, што пастаянна познім вечарам 31 снежня яна шчыруе на рабоце. Таму віншаванні ад калег Святлана Васільеўна атрымлівае загадзя.

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *