Піянерскія іскры

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

10Каманда самых актыўных, самых спартыўных піянераў  сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы атрымала перамогу ў занальным этапе ІІ рэспубліканскага конкурсу піянерскіх камандаў падтрымкі «Піянерскія іскры». У гэтага конкурсу высакародная мэта – выхаванне грамадзяніна і патрыёта, адухоўленага пачуццём прыгожага, ідэаламі дабра і справядлівасці, здольнага тварыць і ствараць у імя Айчыны.

 «Я люблю Беларусь!» – пад такім дэвізам прайшло выступленне каманды «Светлячок» нашай установы адукацыі. Каб перамагчы, прыйшлося паспаборнічаць з сучаснымі і энергічнымі камандамі Уздзенскага і Дзяржынскага раёнаў. Нашы вучні прадставілі яркае, відовішчнае выступленне, якое аб’яднала ў сабе акрабатыку, гімнастыку, пабудову пірамід, харэаграфію розных танцавальных напрамкаў, а галоўнае – насычанае пачуццём патрыятызму, любові да роднага краю, гонару за нашых дзядоў і прадзедаў, якія вызвалілі 70 гадоў таму зямлю Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.     

Весці за сабой нялёгка. Але магчыма, калі камандай кіруе таленавіты, зацікаўлены ў выніку педагог, якім з’яўляецца Людміла Несцярук. Дзякуючы яе апантанасці вучні захапіліся такой формай спартыўнага танца як чэрлідынг. А для выхавання падрастаючага пакалення гэта проста неабходна, таму што чэрлідынг фарміруе здаровы лад жыцця, пазітыўнае стаўленне да навакольнага свету, развівае творчасць і талент хлопчыкаў і дзяўчынак, дапамагае праявіць лідарскія якасці піянераў, спрыяе самавыяўленню жыццёвай пазіцыі.

Кіраўніку каманды Людміле Пятроўне і рабятам пажадаем удачы. Ім яшчэ трэба будзе пацвердзіць сваё майстэрства на абласным этапе конкурсу. Няхай ім будуць падуладныя самыя смелыя вяршыні!              

Алена БАГДАНОВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *