Ці можна паліць сухую траву?

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

5743З прыходам чарговага пажаранебяспечнага перыяду нельга забываць, што ў раёне ў 2012 годзе пры выпальванні сухой расліннасці загінулі тры чалавекі, адзін атрымаў траўмы.

У пажаранебяспечны перыяд раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртае асаблівую ўвагу грамадзян на захаванне Правілаў пажарнай бяспекі.

Не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне кастроў, спальванне смецця і адходаў, прымяненне факелаў і іншых крыніц адкрытага агню на тэрыторыях, прылеглых да жылых і гаспадарчых пабудоў, інтэрнатаў, гаражоў, адкрытых стаянак. Магчыма кантралюемае спальванне смецця і адходаў, выкананне іншых работ з прымяненнем адкрытага агню на адлегласці не менш за 15 м ад будынкаў і пабудоў у бязветранае надвор’е.

На прысядзібных участках, тэрыторыях дачных і садовых домікаў магчыма прыгатаванне ежы толькі з выкарыстаннем спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння гарачага вугалю (мангала, барбекю, грылю і інш.) пры захаванні супрацьпажарных  патрабаванняў.

Забаронена прыгатаванне ежы з выкарыстаннем гарачага вугалю на тарфяных грунтах, у месцах з сухой расліннасцю, пад шатамі дрэў. Нельга выкарыстоўваць для распальвання вугалю бензін, ацэтон, растваральнікі, а таксама пакідаць гарачы вугаль без нагляду.

Парушэнне правіл пажарнай бяспекі цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, ці 3 900 000 рублёў. За выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, стырні і пажніўных рэшткаў або за непрыняцце мераў па ліквідацыі палаў прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Асаблівую трывогу выклікаюць выпадкі, калі віноўнікамі пажару, а іншы раз –  і  яго ахвярамі, становяцца дзеці. З наступленнем вясны яны з задавальненнем бавяць час на свежым паветры і, бывае, з запалкамі. Раскажыце сваім дзецям аб патэнцыяльнай небяспецы агню.

З пачатку сакавіка зарэгістравана 20 выездаў на тушэнне загарання сухой расліннасці і смецця.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *