Фарміруецца фонд арэнднага жылля

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

exclusive5152-74336-shutterstock_11709055Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін». Гэты дакумент мае на ўвазе фарміраванне фонду жыллёвых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. Указам прадугледжваецца змяненне саставу дзяржаўнага жыллёвага фонду за кошт пераводу службовых, спецыяльных службовых, асобных відаў сацыяльных кватэр і асобных відаў спецыяльных жылых памяшканняў у арэнднае жыллё. У дзяржаўным жыллёвым фондзе застаюцца жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, спецыяльныя жылыя памяшканні, жылыя памяшканні камерцыйнага карыстання і жылыя памяшканні ў інтэрнатах.

Якія жылыя памяшканні стануць камерцыйнымі

У частцы фарміравання фонду памяшканняў камерцыйнага выкарыстання і прадастаўлення такіх памяшканняў прадугледжваецца перавод да 1 красавіка 2014 года ў фонд памяшканняў камерцыйнага выкарыстання заселеных службовых, спецыяльных службовых жылых памяшканняў, некаторых відаў спецыяльных жылых памяшканняў. Жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія не прыватызаваны грамадзянамі, будуць пераведзены ў камерцыйнае жыллё пасля 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты грамадзяне змогуць скарыстаць права на прыватызацыю. Пасля  прыватызацыя спыняецца.

Першачарговае права на атрыманне арэнднага жылля

Устанаўліваецца пералік катэгорый грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне камерцыйнага жылля камунальнага жыллёвага фонду на перыяд працоўных (службовых) адносін. Рашэнні па ўказаных жылых памяшканнях камунальнага жыллёвага фонду прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Камерцыйнае жыллё рэспубліканскага жыллёвага фонду будзе прадастаўляцца работнікам, якія стаяць на ўліку ў арганізацыі, у распараджэнні якой знаходзіцца такі фонд, з магчымасцю самастойнага вызначэння гэтымі арганізацыямі катэгорый, якія маюць першачарговае права на атрыманне арэнднага жылля.

Плата за камерцыйнае жыллё

На агульных падставах плата за карыстанне камерцыйным жыллём будзе вызначацца зыходзячы з памеру базавай стаўкі платы за карыстанне такім жыллём, якая ўстанаўліваецца Саветам Міністраў, з прымяненнем каэфіцыентаў, якія вызначаюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у залежнасці ад ступені добраўпарадкавання і месца знаходжання жылых памяшканняў.

Памер платы за карыстанне камерцыйным жыллём, якое ўключана ў фонд такога жылля з ліку заселеных службовых, спецыяльных службовых жылых памяшканняў, некаторых відаў спецыяльных жылых памяшканняў, а таксама для грамадзян, якія маюць першачарговае права на атрыманне камерцыйнага жылля, будзе вызначацца пры дапамозе  паніжаючых каэфіцыентаў.

Перавод арэнднага жылля ў сацыяльнае

Устанаўліваецца магчымасць пасля заканчэння прыватызацыі (1 ліпеня 2016 года) па заяве наймальніка камерцыйнага жылля, гэта адносіцца да асоб, што маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, перавесці занятае імі арэнднае жыллё ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. У выпадку такога пераводу наймальнік не будзе ўносіць плату за карыстанне жылым памяшканнем.

Умовы і абмежаванні пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жылля

Упарадкоўваюцца падставы і ўмовы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, пастаноўка на ўлік маладых сем’яў будзе ажыццяўляцца незалежна ад забяспечанасці плошчай жылога памяшкання, пры ўмове адсутнасці ў іх уласнага жылля або жылля, якое прадастаўлена па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Прадугледжваюцца абмежаванні ў пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падставы для зняцця з такога ўліку ў адносінах да грамадзян, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства ў інтэрнатах, жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагаворы найму жылога памяшкання, у якіх яны фактычна не пражываюць. Гэта тычыцца тых, хто карыстаўся дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў на працягу пяці гадоў (за выключэннем павелічэння саставу сям’і ў сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) дзяцей, а таксама ваеннаслужачых у выпадку пераезду з іншага населенага пункта пры назначэнні на пасаду. Грамадзяне, якім выдзяляецца камерцыйнае жыллё, здымаюцца з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Таццяна ЮНЦЭВІЧ, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *