Са светлым святам Нараджэння Хрыстовага!

Соцыум

Паважаныя хрысціяне каталіцкага веравызнання Стаўбцоўшчыны і ўсе, хто чытае гэтае віншаванне!

“Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі”, так спявалі Анёлы пры нараджэнні нашага Збаўцы. Два словы ў гэтым выразе вызначаюць сутнасць існавання чалавецтва і чалавека паасобна, а таксама жыцця на зямлі. Гэта “хвала” і “супакой”. Калі Богу аддаецца належная хвала, то адпаведна, як чалавек асобна, так і ўсё чалавецтва будзе мець мір і супакой, а гэта значыць – жыццё. Гэтую праўду нясе, вось ужо амаль дзве тысячы гадоў, Евангелле, Божае Слова, якое абвяшчаецца “кожнаму тварэнню”, і гэтае Слова Нараджаецца спрадвеку ў гэтую святую ноч.

Каб гэта ўсё выканалася, патрэбны чалавек з “добрай воляй”, які слухае Дабро Абсалютнае і практыкуе пачутае ў штодзённасці. Гэта тыя, “благаславёныя міратворцы”, якія ідуць у гэты свет, несучы Божае Слова, сэнс жыцця чалавецтву. Міратворцы без веры ў Бога і без добрай волі – гэта “воўкі ў авечай шкуры”.

Няхай гэтае свята рассвятліць нас Святлом Духа Святога, каб мы маглі глыбей зразумець непадзельнае існаванне чалавека з Богам, а Найсвяцейшая і Беззаганная Дзева Марыя адорыць нас ласкай прыблізіцца да Хрыста, Яе Адзінароднага Сына.

Божай радасці і супакою.

З павагай ксёндз Ігар Лашук, пробашч Рымска-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ў г. Стоўбцы

 

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншую вас з радасным святам Нараджэння Хрыстовага!

Нараджэнне Хрыстова – гэта духоўная крыніца, якая ўмацоўвае ў нашых душах маральныя каштоўнасці, сагравае сэрцы цяплом і любоўю, напаўняе нашы дамы спакоем, утульнасцю, дапамагае стаць лепшымі і мудрэйшымі.

Жадаю ўсім вернікам рабіць больш бескарыслівых, добрых учынкаў, верыць у цуды вакол нас. Няхай наш вялікі Гасподзь беражэ вашы сем’і, напаўняе душу мірам, благадаццю і верай. Няхай свет і цяпло людской дабрыні саграваюць вас. Дарыце блізкім шчасце, увагу, любоў і ўсмешкі.

Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!

З павагай Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Сардэчна віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстовага. Гэтае  вялікае свята нясе нам надзею, напаўняе сэрцы добрымі намерамі, абуджае лепшыя чалавечыя пачуцці – міласэрнасць, любоў і ўзаемапавагу, збліжае людзей, умацоўвае ўпэўненасць у будучым, дае сілы для плённых спраў.

Жадаем вам і вашым блізкім поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, каб вашы сэрцы саграваліся цяплом і любоўю, а дом напаўняўся ўтульнасцю. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Паважаныя жыхары г. Стоўбцы і Стаўбцоўскага раёна!

Віншую вас з вялікім хрысціянскім святам – Нараджэннем Хрыстовым, якое 25 снежня адзначаюць вернікі каталіцкай і іншых канфесій. Жадаю вам фізічнай моцы, добрага настрою, прыемных падарункаў, увагі і любові блізкіх людзей. Няхай гэтая святая ноч падорыць вам радасць і лад. Няхай згода трывала паселіцца ў вашых  дамах і ва ўсёй нашай краіне, спраўдзяцца надзеі на самае лепшае, што можа адбыцца ў гэтым годзе!

З павагай Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *