Абагнаць секундаў бег

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Сярод тых, хто сапернічае з часам, — спартсмены. Апярэдзіць усіх на дыстанцыі, паказаць найлепшы вынік — іх галоўная мэта. І дзеля гэтага настройліва трэніруюцца, стараюцца ўдасканальваць майстэрства.

Зіма пакуль бясснежная, але ж павінна яна ўзяць сваё, разгарнуць перспектывы для лыжнікаў. У нас тут ёсць свая надзейная зорачка — Людміла Мяшкова. Неаднаразовы прызёр абласной зімовай спартакіяды, яна зноў гатова абараняць гонар раёна на спаборніцтвах. Не падвядуць і нашы юныя лыжнікі Сяргей Шастак, Аляксандр Недзень, Аляксандр Лапко.

Усе яны, як і перспектыўныя біятланісты Яўген Ліпай і Максім Рудніцкі, выхаванцы трэнераў Эдуарда Варывоцкага і Валерыя Кузняцова, якія шчыруюць у Коласаўскай СШ. Гэтыя хлопцы паспяхова ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах, нават разглядаюцца як рэзерв зборнай рэспублікі. Поспеху вам, нашы спартсмены, у наступаючым алімпійскім годзе.

Ф. ФЯДОТАЎ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *