Высокія балы – за дэмаграфічныя паказчыкі

Медыцына Нумары

3215Прайшла выніковая калегія ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама, якая падвяла вынікі работы 23 медустаноў вобласці. Стаўбчанам было прыемна даведацца, што стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца выйшла на пятае месца. Пры гэтым падводзілі вынікі работы за мінулы год больш чым па 30 паказчыках.

Медкалектыву стаўбцоўскай бальніцы дапамаглі атрымаць высокія балы ў рабоце дэмаграфічныя паказчыкі – рост нараджальнасці, зніжэнне агульнай смяротнасці, зніжэнне смяротнасці ў працаздольным узросце, пярвічнай інвалізацыі, а таксама высокія тэмпы росту платных паслуг і экспарту медыцынскіх паслуг.

Такі выдатны вынік работы яшчэ больш згуртуе калектыў медыкаў у іх няпростых рабочых буднях, высакароднай справе – стаяць на варце здароўя жыхароў нашага раёна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *