На варце дзяцінства

Адукацыя Нумары

У ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы» прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму «Разам на варце дзяцінства». Ставілася мэта прыцягнуць увагу бацькоў да праблем захавання жыцця і здароўя дзяцей. На сход былі запрошаны начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  В. В. Ілюшын, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі гэтага аддзела Т. М. Тарасевіч, курсанты чацвёртага курса Гомельскага інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь В. В. Фянько і А. В. Рубін. Прадстаўнікі службы па надзвычайных сітуацыях выступілі перад бацькамі. Удзельнікам сходу былі прапанаваны відэаролікі па прафілактыцы пажарнай бяспекі, пра дзіцячую гібель на пажарах, а таксама для бацькоў выпускнікоў быў паказаны відэафільм па прафарыентацыі. Бацькоўскі сход наведаў і інспектар па справах непаўналетніх І. П. Рыбак. Да ўвагі бацькоў была прадстаўлена інфармацыя пра наркатычныя і псіхатропныя сродкі.  Бацькі атрымалі карысныя парады па прафілактыцы камп’ютарнай залежнасці.

Шаноўным госцем на сходзе быў настаяцель прыхода храма Уваскрэсення Хрыстовага ў г. Стоўбцы протаіерэй Віталій Шаркоў. Айцец Віталій крануў сэрцы прысутных простай душэўнай гутаркай, пасля якой бацькі зразумелі, што вельмі важна падтрымліваць даверлівыя адносіны з дзецьмі, старацца зрабіць так, каб дзіця не адчувала дэфіцыту бацькоўскай любові, дапамагаць яму перажываць узроставыя крызісы, паважаць яго як асобу. Калі дзіця не знойдзе падтрымкі ў сям’і, то пойдзе шукаць яе на вуліцы. І, быццам заклік, прагучалі словы айца Віталія – не пакідаць сваіх дзяцей без увагі.

Напрыканцы бацькоўскага сходу была паказана канцэртная праграма «Мы дзеці твае, Беларусь!», падрыхтаваная вучнямі.

Алена БУДНІК, настаўніца СШ № 3 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *