Супрацоўнікі райваенкамата прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Яны наведалі аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна», куды на даны момант часова змешчаны вучань 7 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2″ г. Стоўбцы».
Асабовы састаў ваенкамата сабраў сродкі і аказаў дапамогу ў выглядзе неабходных для падлетка рэчаў: курткі, красовак, туфляў, джынсаў, бялізны і інш. Пасля прымеркі ў магазіне хлопчыка разам з прадстаўніком школы Кацярынай Яўсейчык запрасілі ў ваенкамат. Там правялі экскурсію і затым ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі навагоднія падарункі. Асабліва парадавала хлопца цацка, аб якой ён даўно марыў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара