З Нараджэннем Хрыстовым!

Главное

«Хрыстос нараджаецца, – слаўце!

Хрыстос з нябёсаў, – сустракайце!

Хрыстос на зямлі, – узносцеся!

Спявай Богу, уся зямля, і з радасцю

Спявайце, людзі: бо Ён праславіўся».

(Ірмас 1 песні канона Свята)

Узлюбленыя ў Госпадзе пачэсныя айцы! Дарагія браты і сёстры!

3 вялiкай духоўнай радасцю віншую вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага i Новым, 2019 годам!

«Слова стала плоццю! Для таго, каб нас зямных зрабіць нябеснымі, грэшных – святымі. Каб ад тлення ўзвесці да нятлення, ад зямлі – на неба, ад рабства граху і д’ябла – у слаўную свабоду дзяцей Божых, ад смерці – да неўміручасці. Каб нас зрабіць сынамі Божымі і пасадзіць разам на прастол як царскіх дзяцей», – гаворыць з выпадку свята Ражджаства Хрыстовага святы праведны Іаан Кранштацкі.

Здзейснілася падзея, якую чалавецтва чакала з моманту выгнання з Эдэмскага Саду. Адначасова ўвасобіліся Божае абяцанне i Промысел пра род людскі. Па словах свяціцеля Іаана Залатавуста: «Да чаго праайцы гэтак моцна імкнуліся, што пpapoкi прадказвалі i праведныя жадалі бачыць, то сёння здзейснілася, Бог з’явіўся на зямлю ў целе i пасяліўся паміж людзей». Уцялесненне Сына Божага ў корані змяніла ход чалавечай гісторыі i паклала пачатак новаму летазлічэнню.

У Віфліемскай пячоры, сярод паўночнай цішыні, нарадзіўся Той, Хто «выратуе людзей Cвaix ад грахоў ix» (Мф.1;21). Гэтае абяцанне сведчыць пра тое, што вызваліцца ад рабства граху, атрымаць свабоду i духоўную радасць мы можам, толькі звярнуўшыся да Хрыста. Святло Хрыстова прасвятляе ўcix незалежна ад нацыянальнага паходжання ці сацыяльнага статуса. Сын Божы, Крыніца i Падацель жыцця, ліквідуе грахоўную перашкоду, якая падзяляе Бога i чалавека, i зноў адкрывае яму шлях да Неба. Cвaiм Ражджаством Гасподзь наш Іісус Хрыстос даруе нам магчымасць адрадзіць у сабе ззяючы вобраз Божы.

У гэтыя святыя дні Ражджаства малітоўна жадаю ўсім нам адчуць вялікі  духоўны сэнс падзеі, дзякуючы якой, па словах свяціцеля Іаана Залатавуста: «Бог на зямлі, чалавек на небе. Ангелы саслужаць людзям, людзі ў зносінах з Ангеламі i iншымi Нябеснымі Сіламі; дэманы ўцякаюць, смерць знішчана, рай адкрыты, клятва знята, грэх знік, памылкі выпраўлены, праўда прыйшла. Прырода, ад якой Xepyвімы аберагалі рай, злучыліся сёння з Богам».

Няхай надыходзячы год пройдзе ў нас не ў ляноце i духоўнай бяздзейнасці, а ў руплівым выкананні Гасподніх запаведзяў i добрых спраў хрысціянскай любові i міласэрнасці. Няхай яны стануць сведчаннем нашай шчырай веры, надзеі i любові да Народжанага Богадзіцяці Хрыста!

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел

 

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з чароўным і радасным святам – з Ражджаством Хрыстовым!

Урачыстасць Каляднай ночы прыносіць радасць мільёнам людзей, а Віфліемская зорка асвятляе шлях да дабра, кахання і надзеі на будучае.

Няхай збываюцца вашы запаветныя мары, адкрываюцца новыя магчымасці, заваёўваюцца новыя вяршыні. Няхай вас чакаюць цудоўныя падзеі, якія прынясуць вам, вашым сем’ям дабрабыт, упэўненасць у заўтрашнім дні. Кахання, міру, згоды, душэўнага цяпла, узаемаразумення,  добрага здароўя вам, вашым родным і блізкім! Са святам!

Раённы выканаўчы  камітэт Раённы Савет  дэпутатаў

 

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з Ражджаством!

Няхай гэтыя калядныя дні будуць напоўнены радаснымі, яркімі падзеямі, а 2019 год парадуе новымі дасягненнямі. Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях вам спадарожнічаюць поспех і ўдача. Жадаю вам, вашым родным і блізкім здароўя, міру, душэўнай цеплыні, спакою, шчасця і святочнага настрою. Са святам!

З павагай Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі Стаўбцоўшчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вялікім святам – Нараджэннем Хрыстовым.

У гэтыя цудоўныя ражджэственскія дні мы загадваем жаданні, абдумваем планы, спадзяёмся на ўсё самае лепшае. Жадаю вам цеплыні і ўтульнасці ў вашых дамах, дабрабыту, здароўя, шчасця, бадзёрага настрою, кахання і радасці. Няхай  2019 год стане для вас самым шчаслівым у жыцці. Міру і аптымізму вам, вашым родным і блізкім.

З павагай Алена АНІСІМ,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *