З сяброўскімі стасункамі

Грамадства Нумары

image_pdfimage_print

Шэсць дэлегатаў ад нашага раёна, з трох аддзелаў – Стаўбцоўскага, Рубяжэвіцкага і Дзераўнянскага, прынялі ўдзел у справаздачнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі», якая адбылася ў г. п. Івянец Валожынскага раёна.

Члены грамадскага аб’яднання падвялі вынікі работы за год, падзяліліся вопытам работы пярвічак, абмеркавалі каляндар традыцыйных мерапрыемстваў. На працягу года ў розных аддзелах Беларусі праходзяць Дні і фестывалі польскай культуры.

Справаздачная канферэнцыя дазволіла яе дэлегатам пазнаёміцца і намеціць для сябе  сумесныя мерапрыемствы. Напрыклад, узорны тэатр «Батлейка» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў атрымаў запрашэнне выступіць у сакавіку ў Нясвіжы. Дзераўнянская «Батлейка» пад кіраўніцтвам Наталлі Сіняўскай атрымала прызнанне гледачоў за межамі раёна, не раз удзельнічала ў розных яркіх фестывалях і конкурсах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *