Сталі вядомы пераможцы прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»

Тэма тыдня

Галоўная каштоўнасць беларускай дзяржавы – гэта людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць славу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп».

Па выніках 2018 года прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Узнагароды ўдастоены аўтары музыкі і тэкстаў песень Юлія Быкава і Яўген Алейнік, калектывы Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Боскага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі за выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі калектывы Беларускага дзіцячага хоспіса і Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Узнагароды з рук кіраўніка дзяржавы атрымалі прадстаўнікі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі, калектывы Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Спецпрэміі таксама ўручаны творчаму калектыву былых малалетніх вязняў фашызму «Лёсы», народнаму інструментальнаму ансамблю «Нясвіжскія лыжкары», вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, уладальніцы тытулаў «Міс Беларусь – 2018» і «Міс свету Еўропа» Марыі Васілевіч, аўтарскаму калектыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў складзе начальніка ўпраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ Сяргея Камадзея, яго намесніка Алены Голубевай, старшыні Ганцавіцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Наталлі Кандратовіч.

Спецыяльную прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» 2018 года Прэзідэнт уручыў спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак, намесніку загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Барысу Герстэну, старшаму трэнеру-выкладчыку па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 3 Ірыне Бараноўскай.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *