Нясвіжскі смак

Год гасцiннаcцi Нумары

image_pdfimage_print

644168Мы некалькі разоў былі на экскурсіі ў Нясвіжы. Нясвіж чароўны ў любую пару года. І вось мы зноў унутры ратушы. Пабылі ў музеі, набылі нясвіжскія сувеніры з сімволікай.

Каб сагрэцца, ды і паглядзець на прадпрыемствы грамадскага харчавання, мы зайшлі ў кавярню. Калі ласка, выбірай ласункі, назвы прыцягваюць: «Ля ратушы», «Чабарок», «Несцерка», «Нясвіжскі смак». Усюды пераважае мясцовы каларыт. Можна адведаць піцы «Чароўная панна», «Нясвіжскі смак», «Пане Каханку», «Радзівілаўская», «Княжна Нясвіжа».

Незабыўныя ўражанні пакідаюць залы старадаўняга палаца – спадчыны Радзівілаў. Тут і сапраўды варта сказаць: лепш раз пабачыць, чым сто раз пачуць.

З кожным новым прыездам мы заўважаем, што Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», у тым ліку і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, пастаянна развіваюцца, каб  здзіўляць  турыстаў і не адставаць ад сусветных тэндэнцый.

Кацярына КУРАШ, член гуртка «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *