Стаўбцоўскія электрычныя сеткі заўсёды анлайн

Важное Эканомiка

У дзейнасці Стаўбцоўскіх электрасетак стаўка зроблена на ўкараненне дасягненняў навукі і тэхнікі. Так, для асвятлення вуліц у населеных пунктах выкарыстоўваюцца  энергазберагальныя свяцільнікі. Укаранёна «разумная» сістэма кіравання вулічным асвятленнем, што дае магчымасць атрымліваць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу. Каб пазбегнуць аварыйных адключэнняў сетак, вядзецца замена правадоў на ізаляваныя на лініях, што праходзяць праз лясныя масівы.

На ўсіх падстанцыях Стаўбцоўскіх электрычных сетак укаранёна тэлекіраванне, якое дазваляе значна скараціць час адключэння спажыўцоў. Акрамя таго, прымяняецца аўтаматыка ўключэння і адключэння вулічнага асвятлення ў населеных пунктах, што значна эканоміць бюджэтныя сродкі. Прадпрыемства аснашчана поўным комплексам выпрабавальных лабараторый для механічных і электрафізічных выпрабаванняў.

На даны момант прадпрыемства абслугоўвае амаль 40 тысяч умоўных адзінак абсталявання і ліній электраперадачы на тэрыторыі пяці раёнаў – Дзяржынскага, Уздзенскага, Стаўбцоўскага, Нясвіжскага і Клецкага. У структуры электраспажывання доля прамысловасці складае 34 працэнты, насельніцтва – 30 працэнтаў, аграпрамысловага комплексу – 26 працэнтаў, бюджэтных арганізацый і ўстаноў – восем працэнтаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *