Выбраны 18 809 дэпутатаў

Выбары-2014 Нумары

image_pdfimage_print

Выбраны 18 тыс. 809 дэпутатаў мясцовых Саветаў, паведамілі ў ЦВК Беларусі.

У Беларусі 1328 мясцовых Саветаў – ва ўсіх выбрана больш як палавіна дэпутатаў. У чатырох з 18 тыс. 816 выбарчых акруг выбары не праводзіліся. У трох акругах балаціраваўся адзін кандыдат, які не набраў у выніку неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. У сямі акругах трэба будзе правесці паўторныя выбары. Акруг, у якіх выбары былі прызнаны несапраўднымі, няма.

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 77,3 працэнта. Удзел у галасаванні прынялі 5 млн 391 тыс. 103 чалавекі – гэта тыя, хто галасаваў датэрмінова, дома, прыйшоў на выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень выбараў 23 сакавіка.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў на мясцовых выбарах было ўключана 6 млн 970 тыс. 612 чалавек.

Актыўна прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў і на Стаўбцоўшчыне. Аб канчатковых выніках галасавання мы паведамім у наступным нумары газеты.

На выбарчым участку № 5 у г. Стоўбцы

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *