Навіна дня

Па традыцыі, напрыканцы 2013 года ў калектыве энергетыкаў былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю дзейнасці па ахове працы сярод падраздзяленняў. Сярод пяці РЭСаў, якія ўваходзяць у склад прадпрыемства, першае месца прысуджана Клецкаму РЭС, сярод вытворчых службаў лепшым прызнаны калектыў службы ліній электраперадач, сярод дапаможных службаў — калектыў службы механізацыі і транспарту. Электраманцёр службы ліній Уладзімір Новік названы лепшым грамадскім інспектарам філіяла РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі.