Сяўба пачалася

Нумары Ураджай

image_pdfimage_print

У  раёне пачалася пасяўная кампанія. У ліку першых у мінулую суботу вывелі ў поле трактары з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі механізатары ААТ «Каганец» Іван Малчанаў і Яўген Шляўм і за два дні засеялі аўсом 40 гектараў плошчаў. Збожжавыя і зернебабовыя культуры зоймуць у гаспадарцы 570 гектараў, на палове якіх будзе пасеяны ячмень.

– Плануем справіцца з сяўбой ранніх яравых збожжавых у самыя сціслыя тэрміны, а таксама пасеяць  і іншыя культуры, – гаворыць галоўны аграном Дзмітрый Вашкевіч. – Тэхніка  адрамантавана своечасова, і нашы працаўнікі зараз вядуць палявыя работы ў комплексе. Завершана падкормка азотам азімых збожжавых культур і рапсу. Шчыравалі на данай тэхналагічнай аперацыі Ігар Логінаў і Дзмітрый Траццяк. Гэтымі днямі яны пераключыліся на пашы.

У таварыстве ўносіцца ў глебу і арганіка. Рупіцца звяно ў складзе механізатараў Валерыя і Сяргея Шахно, Віктара Сапожнікава, якія ўносяць штодзень па тысячы тон «вітамінаў урадлівасці». На пагрузчыку працуе Аляксандр Тарасевіч.

Пачалі сяўбу яравых збожжавых і агранёманскія хлебаробы, якім неабходна засеяць  1200 гектараў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *