Вясеннія канікулы – без траўматызму

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

З 24-га сакавіка, калі ў школьнікаў пачаліся вясеннія канікулы, аб’яўлена акцыя, скіраваная на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Падчас акцыі, якая працягнецца да 4-га красавіка, ДАІ звяртае асаблівую ўвагу на выкарыстанне  дзіцячых аўтамабільных утрымліваючых прыстасаванняў (аўтакрэслаў) для перавозкі дзяцей. На вуліцах горада інспектары  сумесна з педагогамі праводзяць рэйды. Іх галоўная мэта –  прызваць дзяцей выконваць правілы дарожнага руху, у прыватнасці, пераходзіць праезджую частку ў абазначаных месцах, толькі на зялёны сігнал святлафора, абазначаць сябе флікерамі пры руху ў цёмны час сутак. Што дачытыць веласіпеда, то варта памятаць, што да 14 гадоў рух на ім па дарогах агульнага карыстання забаронены. Бацькі, дзеці якіх парушаюць правілы дарожнага руху, панясуць адміністрацыйную адказнасць.

Будзьце ўважлівыя, беражыце сваіх дзяцей!

Аддзел ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *