Людміла Няволька з Казахстана аб працы цялятніцы

Важное Сельская гаспадарка

Людміла Няволька працуе цялятніцай на МТФ «Скамарошкі» ААТ «Агранёманскі». Прыехала на работу ў гаспадарку з Казахстана. Старанная, добрасумленная. Завіхаецца на ферме дзесяць гадоў і за гэты час набыла немалы вопыт у такой нялёгкай і патрэбнай ва ўсе часы прафесіі. Яна даглядае цялят ад нараджэння да двухмесячнага ўзросту. Работа ў жанчыны складаная і напружаная, бо маленькія гадаванцы патрабуюць асаблівай увагі. Цялят патрэбна своечасова паіць, строга прытрымліваючыся тэхналогіі, пільна сачыць за станам іх здароўя. Людміла Іванаўна з даручанымі абавязкамі спраўляецца. За плённую працу ўзнагароджана падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза АПК, неаднаразова была заахвочана кіраўніцтвам таварыства.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *