Зарплаты ў АПК у 2019 годзе ў сярэднім па краіне перавысяць Br700

Тэма тыдня

У любой галіне кадравае пытанне – у ліку асноўных, як адзначыў Міхаіл Русы. Самае галоўнае – стварыць людзям камфортныя ўмовы працы і жыцця, прадаставіць жыллё, а таксама дастойную зарплату. «У цэлым па зарплаце ў бягучым годзе мы выйдзем за Br700, гэта ў сярэднім. Аднак ёсць яшчэ, на жаль, шэраг гаспадарак, напрыклад, у Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцях, дзе ўзровень заработнай платы ніжэйшы. Рашэнне адно – трэба вырабляць прадукцыю», – лічыць Міхаіл Русы.

Для фінансавага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў прымаюцца меры на заканадаўчым узроўні.

Будзе нарошчвацца і экспарт сельскагаспадарчай прадукацыі. «Нацэльваемся на Кітай – продаж прадукцыі на $100 млн. Ёсць ужо сур’ёзныя напрацоўкі. Цяпер заключаюцца кантракты на пастаўку 26 тыс. т сухога малака, і гэта толькі з адной арганізацыяй. У нас для гэтага атэставаны 38 прадпрыемстваў малочнай і мясной галін», – дадаў Міхаіл Русы.

У цэлым аграрыі працуюць па сваім календары, заснаваным на шматгадовым вопыце і новых тэхналогіях. Пасеяны ўжо азімыя, рапс. Цяпер ідзе назапашванне мінеральных угнаенняў. З 15 сакавіка плануецца пачаць падаваць прадпрыемствам у агульным аб’ёме 50 тыс. т паліва – у самы пік палявых работ пасяўной, каб потым плаўна перайсці да корманарыхтоўкі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *