Зімы сучаснай адгалоскі

Важное Год малой родины

На пачатак каляндарнага года прыпадаюць два зімовыя месяцы – студзень і люты. Кожны з іх мае сваю сімвалічную назву. Першы – халодны, з маразамі, другі – снежны і ветраны. Якія ж паводзіны выклікаюць у чалавека гэтыя прыродныя з’явы і чым запамінаюцца нам у сувязі з гэтым? Студзеньскія халады вымушаюць нас клапаціцца аб дамашнім цяпле, каб захаваць сваё здароўе. Руплівы гаспадар загадзя стараецца для таго, каб цеплавы рэжым у кватэры быў аптымальны. Наступнае пытанне – гэта клопат аб братах нашых меншых. Сабака і кот таксама патрабуюць  да сябе шмат увагі. Ім патрэбна своечасова падрыхтаваць апетытны корм і сагрэць жывёліну ў моцны мароз. Таму жыллёвае пытанне для іх таксама не другараднае. Будка для Тузіка патрабуе ўцяплення, а Машка заўсёды лашчыцца да гаспадара, каб у халодны час пераначаваць у кватэры.

Птушкі зімой таксама з’яўляюцца на дамашнім падвор’і. На маім вінаградніку з восені застаюцца салодкія ягады. Лясныя дразды злятаюцца сюды, каб паласавацца прыемным пачастункам. А сінічкі і вераб’і прывыклі да хлебных крошак і штодзённа шчыруюць на дамашнім ганку.

Побач са школьным паркам раскінулася прыгожае возера. Зімой тут можна ўбачыць аматараў падлёднай рыбалкі. Хто апантаны гэтым промыслам, бавіць тут дні – спартыўны інтарэс і спаборніцтва гэтых людзей не ведае межаў. Ёсць яшчэ цікавая акалічнасць на гэтым возеры: тут гады са тры ўжо прыжыліся бабры. Яны апроч рыбнага промыслу прыносяць шкоду, спілоўваючы зубамі даволі дарослыя дрэвы, што растуць недалёка ад возера. Таму іх начныя вылазкі наносяць мясцоваму пейзажу сур’ёзны ўрон.

На зімовыя месяцы прыпадаюць і рэлігійныя святы – Ражджаство Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. Таму вернікі наведваюць мясцовую царкву іконы Божай Маці «Неўпіваемая чаша», каб прыняць удзел у набажэнствах. Людзі ў дзень Хрышчэння Гасподняга запасаюцца святой вадзіцай, каб захоўваць веру і памятаць аб сваіх продках. У лютым у праваслаўным календары – Стрэчанне Гасподняе. Напрыканцы гэтага месяца пачынаецца Вялікі Пост.

Падчас зімовых канікулаў для навучэнцаў мясцовай школы праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў на свежым паветры. Гэта таксама дае добрыя вынікі – моладзь загартоўвае арганізм, выпрацоўвае імунітэт, прывучаецца з дзяцінства да здаровага ладу жыцця.

А між тым іх бацькі ў гэты час шчыруюць у мясцовым сельскагаспадарчым таварыстве «Вялікі Двор». На жывёлагадоўчых фермах павышаюцца надоі, на поле штодзённа вывозяць угнаенні пад ураджай у бягучым годзе, рамантуюць тэхніку. У мінулым годзе гаспадарка займала лідзіруючыя пазіцыі ў раёне. Працаўнікі вёскі і ў далейшым імкнуцца да новых поспехаў. Час імчыцца хутка. І зіма, вядома, павінна перадаць эстафету вясне. А кожны з нас будзе ўспамінаць зімовыя месяцы хіба толькі тады, калі яны былі пазначаны цікавымі жыццёвымі падзеямі.

Зімы сучаснай адгалоскі

Запамінальныя для ўсіх,

Хто палюбіў з дзяцінства вёску,

А з ёй – братоў сваіх малых.

Адам ГРЫНКЕВІЧ, в. Вялікі Двор

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *