Вольны Wi-Fi для ўнукаў

Важное Эканомiка

З чым сустракае 2019 год Стаўбцоўскі занальны вузел электрасувязі? Пра гэта мы гутарым з начальнікам участка продажаў Таццянай Салавей.

– У мінулым годзе абноўлена, з улікам  патрэб кліентаў, лінейка пакетаў паслуг «Ясна». Цяпер амаль усе яны  – з доступам у грамадскія сеткі Wi-Fi з назвай «Белтэлекам» і byflyWIFI. Акрамя таго, папаўняецца лінейка папулярных пакетаў паслуг новымі прапановамі. Сярод іх – «Ясна лайт», які ўключае ў сябе неабмежаваную працягласць тэлефонных злучэнняў у сетцы Белтэлекама і паслугу ідэнтыфікацыі лініі абанента, які тэлефануе (CLIP), а таксама інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана». Гэта больш за 100 каналаў і так званы вольны Wi-Fi, што зручна, у прыватнасці, для пажылых людзей, якія любяць глядзець тэлевізар, і чаму вельмі абрадуюцца іх унукі, якія, будучы ў бабулі з дзядулем, не застануцца без інтэрнэту. «Ясна лайт» дае магчымасць «перамоткі» рэкламы, пастаноўкі на паўзу і прагляду таго, што зацікавіла, падтрымання тэлефоннай сувязі з блізкімі ў такіх аб’ёмах, якія хочацца мець. Пры гэтым цана паслугі застаецца цалкам даступнай.

Моладдзю запатрабавана хуткае спампоўванне файлаў вялікіх аб’ёмаў, таму цікавымі для іх могуць быць тарыфныя планы «Ясна 50», «Ясна 100», «Ясна 100 SMART» і «Ясна 200».

– У раёне яшчэ застаюцца абаненты медных ліній сувязі, і ім таксама хацелася б не адставаць ад сучасных паслуг.

– Для абанентаў медных ліній даступны тарыфны план «Сямейны 4 Дом + Дача». Ён уключае неабмежаваную працягласць тэлефонных злучэнняў у сетцы Белтэлекама і паслугі ідэнтыфікацыі лініі абанента, які тэлефануе (CLIP), безлімітны інтэрнэт на хуткасці 4096/512 кбіт/с, інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана». Дыяпазон шырокі – больш за 100 каналаў плюс лічбавае эфірнае тэлебачанне. Асабліва ацэняць гэта тыя абаненты медных ліній, якія выкарыстоўваюць для прагляду два і больш тэлевізары.

–  Якімі навінкамі можна зацікавіць юрыдычных асоб?

– Адным з новых рашэнняў з’яўляецца пакетная прапанова для юрыдычных асоб «Бізнес-кейс 35». У рамках комплексу паслуг кліент атрымлівае кругласутачны доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці да 35 Мбіт/с, два нумары тэлефона з неабмежаванай працягласцю тэлефонных злучэнняў у сетцы Белтэлекама (уключаючы CLIP) і іншыя дадатковыя паслугі тэлефоннай сувязі, а таксама базавы камплект паслугі «Разумны дом».

Для юрыдычных і фізічных асоб з’явілася новая паслуга – «Відэакантроль». Гэта тэлематычная паслуга электрасувязі па арганізацыі відэаназірання пад ключ, у рэжыме рэальнага часу. Відэакамеры могуць размяшчацца ў пад’ездах, на аўтастаянках, дзіцячых пляцоўках і выдаваць «карцінку» 24 гадзіны ў суткі і сем дзён у тыдзень. Гэтую паслугу мы прапануем старшыням жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, жыхарам шматпавярховых дамоў.

– Пры неабходнасці падказку дасць служба кругласутачнай тэхнічнай падтрымкі. Яе нумар – 123 – бясплатны як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефона.

–  Не трэба забываць і пра дадатак «Мой Белтэлекам», які пашырае магчымасці для кіраванння паслугамі. З яго дапамогай лёгка змяніць тарыфны план, падключыць ці адключыць паслугу і дадатковы сэрвіс, папоўніць баланс. Нават можна кіраваць паслугамі, што зарэгістраваны на вашых сваякоў.

Варта нагадаць бацькам аб магчымасці падключэння праз гэты дадатак (а таксама ў сэрвісным цэнтры ці ў кабінеце карыстальніка) да паслугі «Бацькоўскі кантроль», якая дапаможа абараніць дзяцей ад непажаданай інфармацыі ў інтэрнэце. Названай паслугай часта карыстаюцца і суб’екты гаспадарання, кіраўнікі якіх турбуюцца пра тое, каб супрацоўнікі не гублялі рабочы час у сацыяльных сетках. Зрабіць працу ў сетцы Інтэрнэт камфортнай і бяспечнай дапаможа падпіска на праграмныя прадукты антывіруснай абароны.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *