Запрашае сэрвісны цэнтр

Важное Эканомiка

У 2019 годзе ў Стоўбцах завершыцца пераключэнне дамоў шматпавярховай забудовы на оптавалаконныя лініі сувязі.

Па гэтай прычыне работнікі Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі цесна працуюць з абанентамі. Для іх інфармацыю аб пераключэнні  змясцілі на інфармацыйных стэндах у пад’ездах, адпраўляюць яе па пошце, даводзяць праз тэлефанаванне. Для пераключэння абанент прадастаўляе пашпарт і дакумент, які пацвярджае яго права як уласніка на жылое памяшканне, пры наяўнасці паслугі byfly – камплект абсталявання (мадэм, сплітар, блок сілкавання), якое патрэбна замяніць. У сэрвісным цэнтры ўзгадняецца дата замены тэлефоннага нумара і выезду тэхнічнага спецыяліста да абанента.

Начальнік участка продажаў Таццяна Салавей звяртае ўвагу на заканадаўчыя моманты ў сувязі з вывадам з эксплуатацыі АТС і дэмантажом меднага кабелю: у выпадку няяўкі абанента ў сэрвісны цэнтр або яго адмове ад замены абаненцкай лініі і нумара тэлефона прадпрыемства «Белтэлекам» мае права скасаваць дагавор на аказанне паслуг у аднабаковым парадку без папярэдняга інфармавання.

Вясной бягучага года плануецца завяршэнне будаўнічых работ па пракладцы оптавалаконнага кабелю ў новым мікрараёне прыватнай забудовы Паўночны-2. Ужо сёння вузел электрасувязі заключае з жыльцамі мікрараёна, якія зарэгістраваны, папярэднія дагаворы. У такім выпадку ёсць магчымасць выбраць сабе нумар і паслугі для падключэння, а пасля заканчэння будаўніцтва спецыялісты вузла электрасувязі звяжуцца з абанентам, каб даставіць яму абсталяванне і выканаць падключэнне.

Развіваецца і мікрараён прыватнай забудовы Паўднёвы, дзе ўжо пачаліся аналагічныя работы па пракладцы оптавалаконнага кабелю і пераключэнні паслуг на больш высакаскорасныя тарыфныя планы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ    



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *