З экспертамі пра незалежнасць

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Моладзь Стаўбцоўшчыны прыняла ўдзел у абласным адкрытым дыялогу, які прайшоў пад знакам знамянальнай для нашай краіны падзеі – 100-годдзя ўтварэння БССР.

Сустрэча праходзіла на базе Дзяржынскага раёна. У ролі экспертаў выступілі навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Пётр Пятроўскі, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык, старшыня Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Феакцістаў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяржынскага райвыканкама Яўген Скарабагатый. Удзельнікамі мерапрыемства сталі на гэты раз сельскія школьнікі – вучні Старасвержанскай школы Данііл Кузьміч, Мая Грыгаровіч, Аляксандр Адамцэвіч, Святлана Садоўская, Ганна Таяноўская і Ангеліна Міхеева.

– Адкрытыя дыялогі набіраюць папулярнасць, таму што нясуць моладзі не толькі цікавыя звесткі з гісторыі, але і вучаць думаць, разважаць, выказваць сваю пазіцыю, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *