Як наш «Нёман»?

Нумары Спорт

Размова, зразумела, пра футбольную каманду «Нёман-Агра». Неўзабаве пачнецца першынство вобласці, у якім наша дружына, спадзяемся, будзе зноў змагацца за прызавое месца. А пакуль, як і належыць, ідзе падрыхтоўка. У плане яе і таварыскія сустрэчы з іншымі калектывамі. Так, на стадыёне «Юнацтва» стаўбчане сустрэліся з удзельнікамі чэмпіянату рэспублікі ў першай лізе ФК «Баранавічы». Напружаная гульня завяршылася ўнічыю – 1:1. Гол нашай каманды на рахунку Дзмітрыя Даўбейкі.

Дзмітрый вызначыўся і на турніры ў Барысаве, дзе правёў 7 мячоў. Гэта былі гульні фінала чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе. Наша каманда, у саставе якой таксама былі Арцём Сукала, Аляксандр Крамко, Вадзім Уставіч, Валерый Карніцкі, Аляксей Дзягель, Павел Жыбуль, Дзмітрый Гузач, заняла другое месца. Стаўбчане перамаглі зборныя Маладзечанскага, Старадарожскага і Слуцкага раёнаў. І толькі гаспадарам пляцоўкі барысаўчанам ва ўпартай барацьбе ўступілі – 4:6.

На падрыхтоўчы перыяд намечана яшчэ некалькі кантрольных сустрэч, магчымы ўдзел і ў турнірах. Футбольны сезон бярэ разбег.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *