Лічбы абнадзейваюць

Нумары Сельская гаспадарка

За два з паловай месяцы бягучага года малаказборшчыкамі ў насельніцтва сабрана амаль 33 тонs малака, што на 9 працэнтаў больш, чым за адпаведны перыяд летась. І гэта абнадзейвае, бо  кароў у насельніцтва зменшылася сёлета на 94. Сярод сельсаветаў лідзіруе Мікалаеўшчынскі, дзе закуплена  10  тон  малака, на адну карову прыпадае амаль 165 кілаграмаў. Гэты, а таксама Дзераўнянскі, Вішнявецкі і Старасвержанскі сельсаветы наогул не спынялі закуп. Зразумела, што  на іх рахунках больш закупленай прадукцыі падвор’яў. Аднак у сакавіку малака павінна прыбавіцца, бо паступова пачынаюць уключацца ў работу і астатнія сельсаветы. Іх чатыры – Шашкоўскі, Рубяжэвіцкі, Налібацкі і Літвенскі. Як вядома, Навасвержанскі, Наваколасаўскі, а цяпер ужо і Заямнаўскі малако не закупляюць. Згодна з расцэнкамі, са студзеня бягучага года малаказдатчыкі атрымліваюць за літр здадзенага малака (з бюджэтнай надбаўкай) 3680 рублёў. Праводзіцца ў сельсаветах і работа па кантрактацыі маладняку буйной рагатай жывёлы. З пачатку года закантрактавана 125 галоў. Закуплена дзевятнаццаць цялят, дзесяць з якіх прыходзіцца на Дзераўнянскі сельсавет, а дакладней – на ААТ «Дзераўное».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *