У Стаўбцоўскім райаддзеле міліцыі ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды

Ахова правапарадку Главное

Вынікам дзейнасці райаддзела міліцыі ў 2018 годзе стала ўручэнне дзяржаўных узнагарод, а таксама пераходнага кубка «Лепшае падраздзяленне Стаўбцоўскага РАУС».

Начальнік РАУС Іван Мамайка ўручае пераходны кубак «Лепшае падраздзяленне Стаўбцоўскага РАУС» старшаму оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Дзмітрыю Стома

Як паведаміў намеснік начальніка РАУС Уладзімір Кудрэвіч, дзяржаўнай узнагародай «За бездакорную службу» ІІІ ступені адзначаны за ўклад у справу правапарадку оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Сяргей Станкевіч. Нагрудны знак «За самаадданую службу» ІІ ступені прысвоены міліцыянеру-канваіру ізалятара часовага ўтрымання Баляславу Янкоўскаму.

За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці аб’яўлена падзяка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама начальніку крымінальна-выканаўчай інспекцыі Уладзіміру Кухарчыку (гэтымі днямі Уладзіміру Валянцінавічу таксама прысвоена чарговае спецыяльнае званне – маёр міліцыі).

Нагрудным знакам «Класны спецыяліст МУС» ІІ і ІІІ класа ўзнагароджаны оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Аляксандр Валовіч і старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дзмітрый Калкоўскі (адпаведна).

Пераходны кубак «Лепшае падраздзяленне Стаўбцоўскага РАУС» уручаны на гэты раз групе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, супрацоўнікамі якой выяўлены ў мінулым годзе 28 злачынстваў у сферы эканомікі, 10 з іх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асоба цяжкіх. У структуры гэтай злачыннасці 13 фактаў – супраць інтарэсаў службы, восем – прысваення або растраты, сем – хабарніцтва. За высокія паказчыкі ў рабоце кіраўнік гэтага падраздзялення, старшы оперупаўнаважаны Дзмітрый Стома, адзначаны Ганаровай граматай УУС Мінаблвыканкама.

На нарадзе, якая прайшла ў райаддзеле з удзелам намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама Мікалая Максімовіча, была выказана ўдзячнасць усяму асабоваму саставу РАУС за выкананне важнай задачы падтрымання бяспекі жыхароў раёна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *