Яны нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне

Важное Год малой родины

НЕДЗЕНЬ ЛЕАНІД ЧАСЛАВАВІЧ, беларускі вучоны-медык, кандыдат медыцынскіх навук (2015), дацэнт (2016), нарадзіўся 08.02.1980 у г. Стоўбцы, скончыў сярэднюю школу № 3 г. Стоўбцы з залатым медалём (1997), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2003), аспірантуру (2011). Стажыраваўся ва УАЗ «Радзільны дом Мінскай вобласці» (2003 – 2004).

Працаваў па размеркаванні акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі ДУ «Стаўбцоўскае РТМА» (2004 – 2006).

З 2006 года працуе на кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадукцыйнага здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (клінічным ардынатарам, выкладчыкам-стажорам, асістэнтам, з 2015 г. – дацэнтам). Урач – акушэр-гінеколаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (з 2015).

З’яўляецца кансультантам па аказанні экстраннай акушэрска-гінекалагічнай дапамогі пацыентам аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінск, лячэбна-кансультатыўнага цэнтра БелМАПА.

Прыярытэтныя напрамкі работы – хірургія ў акушэрстве і гінекалогіі, цячэнне пасляаперацыйнага перыяду, анальгезія ў акушэрстве і гінекалогіі. Валодае сучаснымі метадамі дыягностыкі і лячэння ў акушэрстве і гінекалогіі.

З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ўрачоў», беларускага навукова-практычнага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў», Беларускага грамадскага медыцынскага аб’яднання рэпрадукцыі чалавека.

Аўтар і сааўтар больш 100 навуковых прац, у тым ліку вучэбнага дапаможніка «Акушэрства», вучэбна-метадычных дапаможнікаў «Псіхатэрапеўтычнае кансультаванне цяжарных жанчын. Перадабортнае кансультаванне», «Падапанеўратычная анальгезія пры кесаравым сячэнні», «Рэспіраторны дыстрэс – сіндром у неданошаных нованароджаных», «Пасляаперацыйны балявы сіндром у акушэрстве і гінекалогіі». Жыве ў Мінску.

ДРАХНЕРЫС (дзявочае прозвішчаСемяняка) ГАЛІНА АЛЯКСАНДРАЎНА – ганаровы будаўнік Расіі (2002), нарадзілася 26.04.1962 у г. Стоўбцы. Скончыла сярэднюю школу № 1 (зараз гімназія № 1) г. Стоўбцы (1979), факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ, 1984).

Працавала майстрам, тэхнікам праектна-каштарыснай групы, інжынерам ВТА былой МПМК-102 у г. Стоўбцы (1984 – 1988), інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела УКБ гарвыканкама г. Калінінград (1988 – 1991), інжынерам тэхнічнага нагляду АТ «Заходняе рачное параходства» (1991 – 1998), начальнікам аддзела тэхнічнага нагляду  КОЭПП «Дызайн» (1988), тэхнічным дырэктарам ТАА «ССМП» (1998 – 1999), начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўным інжынерам ТАА «Балтык-Штэрн» (1999 – 2004), галоўным інжынерам – начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва, намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва ЗАТ «Алко-Нафта» (2004 – 2014). З 2015 года працуе намеснікам генеральнага дырэктара адной з кампаній Калінінградскага гандлёва-будаўнічага холдынга.

Пад яе кіраўніцтвам пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю шматкватэрныя дамы ў г. Калінінград, гасцінічныя комплексы (у тым ліку «Алекс») у Калінінградзе і Светлагорску, а таксама завод па вытворчасці поліэтылентэрафталату  (ПЭТ)  у г. Калінінград.

За час работы цесна супрацоўнічала з расійскімі і замежнымі генпраекціроўшчыкамі, для чаго неаднаразова была камандзіравана ў Германію, Італію, Маскву, г. Ангарск Іркуцкай вобласці, г. Дзяржынск Ніжагародскай вобласці.

За шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджана знакам «Ганаровы будаўнік Расіі» (2002).

Уладальнік Прэміі губернатара Калінінградскай вобласці «Созидание» (2012).

Жыве ў г. Калінінград.

Падрыхтавала Марыя СТАНКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *