Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў Мінскай вобласці зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні насельніцтва пітной вадой нарматыўнай якасці.
У нашым раёне да 2025 года запланавана пабудаваць з дзяржаўнай падтрымкай 19 станцый абезжалезвання вады. У першую чаргу будаўніцтва будзе праводзіцца ў тых населеных пунктах, дзе праблема стаіць найбольш востра. У Мікалаеўшчыне запланавана ўзвядзенне новай артэзіянскай свідравіны. У нашым раёне наогул праблема высокай канцэнтрацыі жалеза ў вадзе стаіць востра. Можна прывесці такі факт: у структуры нестандартных проб па санітарна-хімічных паказчыках з крыніц цэнтралізаванага забеспячэння 91 працэнт складала жалеза. Астатнія дзевяць працэнтаў раздзялілі паміж сабой пароўну сухі астатак, жорсткасць вады і хларыды. У нестандартных пробах вады з недэцэнтралізаваных крыніц трывогу выклікае яшчэ і ўтрыманне нітратаў. Гэтыя даследаванні праведзены спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Акрамя будаўніцтва і мадэрнізацыі водаправодных збудаванняў уключае і кантроль за надзейным утрыманнем водасістэм, выкананнем графіка іх прамывак, абсталяванне санітарных ахоўных зон крыніц водазабеспячэння раёна.
Святлана ЖЫБУЛЬ