Карына Аруцюнян стала ўдзельніцай абласнога форуму лідараў «Час моладзі»

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

На мінулым тыдні прайшоў абласны форум лідараў «Час моладзі», які сабраў уладальнікаў звання «Малады лідар Міншчыны – 2018». Сярод іх была і прадстаўнік Стаўбцоўшчыны – Карына Аруцюнян. Адзіная сярод удзельнікаў форуму, чые лідарскія якасці знаходзяць прымяненне ў сельскай гаспадарцы.

Нягледзячы на маладосць, Карына Аруцюнян займае ў ААТ «Жацерава» пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці. Дзяўчына прызнаецца, што лідарскія якасці дапамагаюць ёй працаваць у камандзе, спраўляцца з адказнымі штодзённымі задачамі і ўплываць на стратэгію развіцця гаспадаркі.

Сустрэча на форуме маладзёжных лідараў папоўніла Карынін багаж карысным і каштоўным вопытам. У першую чаргу дзякуючы крэатыўным выступоўцам з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і з бізнес-інкубатара, якія пазнаёмілі маладых людзей з працэсамі вырашэння задач у вобласці ўстойлівага развіцця. Цікавасць выклікалі і праекты ў розных сферах і галінах народнай гаспадаркі, якія прэзентавалі маладыя лідары Міншчыны. З падачы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама дыскусійнай тэмай стала павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння органаў улады  і лідараў маладзёжнай супольнасці. Для апошніх былі прапанаваны трэнінг і «мазгавы штурм».

Карына Аруцюнян прывезла з форуму і незабыўныя ўражанні ад культурна-экскурсійнай праграмы. Паколькі абласны форум праходзіў на Мядзельшчыне, у этнакультурным комплексе «Наносы-Наваселле», то паглядзець сапраўды было што. Для моладзі былі арганізаваны экскурсіі ў вадзяны млын, музей самавараў і манет, музей хлеба. Яны сталі ўдзельнікамі майстар-класа па выпяканні хлеба. Для іх на тэрыторыі комплексу было паказана аўтэнтычнае коннае шоу.

Час моладзі наступіў. Трэба не баяцца, а дзейнічаць!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *