Работнікі РУП «Стаўбцоўскае АКС» у 2018 годзе здалі на перапрацоўку каля 375 тон адходаў паперы і кардону

Эканомiка

Каб выканаць дзяржзаказ па зборы другаснай сыравіны, летась работнікі РУП «Стаўбцоўскае АКС» праводзілі суботнікі на палігоне цвёрдых бытавых адходаў.  Яны ўручную выбіралі макулатуру, шкло, пластык і да т. п. 

Па выніках мінулага года, камунальнікамі здадзена на перапрацоўку каля 375 тон адходаў паперы і кардону, 370 тон адходаў шкла, што складае 125 працэнтаў і 102,6 працэнта адпаведна да планавага задання дзяржзаказу. Былі адгружаны, акрамя таго, 64 тоны палімерных адходаў, 18 тон зношаных шын, 7,6 тоны электрычнага і электроннага абсталявання, што выйшла са строю, 6,7 тоны адпрацаванага масла.

Асноўныя аб’ёмы другасных матэрыяльных рэсурсаў паступаюць камунальнікам ад прадпрыемстваў і арганізацый, насельніцтва раёна. Зборам займаюцца стацыянарныя пункты і перасоўны пункт.

Акрамя АКС яшчэ адным аператарам па зборы другасных рэсурсаў выступае райспажыўтаварыства.

Збор другасных рэсурсаў працягваецца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *